Генпракуратуры Беларусі і Украіны падпісалі пагадненне аб пашырэнні супрацоўніцтва
19.05.2010
—
Новости Политики
|
Гэты дакумент, паводле слоў генеральнага пракурора Беларусі Рыгора ВАСІЛЕВІЧА, надасць новы імпульс узаемадзеянню наглядных ведамстваў краін-суседак, дазволіць вывесці іх супрацоўніцтва на новы ўзровень. — Хоць і без яго ў нас склаліся добрыя і цесныя адносіны, — працягнуў думку калегі генпракурор Украіны Аляксандр МЯДЗВЕДЗЬКА. На рабочай сустрэчы ў Мінску генпракуроры Беларусі і Украіны абмеркавалі стан злачыннасці ў абедзвюх краінах, абмяняліся практычным вопытам, у прыватнасці адносна падрыхтоўкі пракурорскіх работнікаў, іх прызначэння на адказныя пасады. — Дамовіліся мы і аб узаемным удзеле прадстаўнікоў генпракуратур абедзвюх краін у пасяджэннях калегій пракурорскіх ведамстваў, дзе кожны бок зможа выказаць свой погляд на рашэнне канкрэтнай праблемы, — паведаміў Рыгор Васілевіч. Аляксандр Мядзведзька таксама падкрэсліў, што ў ходзе сустрэчы бакі абмяняліся досведам у сферы барацьбы з карупцыяй. Паводле яго слоў, ва Украіне найбольш карумпаваная сфера — зямельныя адносіны. Гэта праблема найбольш востра стаіць у Кіеве, Кіеўскай вобласці і Крыме. Генеральны пракурор Украіны адзначыў, што паміж дзвюма краінамі няма прэтэнзій адна да адной адносна выдачы абвінавачаных і падазроных. Што датычыцца выдачы Курманбека Бакіева, то, як адзначыў Рыгор Васілевіч, поўны пакет дакументаў ад кіргізскага боку ў Генпракуратуру дагэтуль не паступіў. Прыйшоў толькі запыт па факсе на адной старонцы. У ім гаворыцца пра тое, што дакументы аб выдачы К. Бакіева, якія павінны прыйсці па пошце, складаюць 18 старонак. Надзея ДРЫЛА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэты дакумент, паводле слоў генеральнага пракурора Беларусі Рыгора ВАСІЛЕВІЧА, надасць новы імпульс узаемадзеянню наглядных ведамстваў краін-суседак, дазволіць... |
|