Таццяна Процька: “Можа, у сілавікоў бензіну не хапіла даехаць да мяне”. 21.by

Таццяна Процька: “Можа, у сілавікоў бензіну не хапіла даехаць да мяне”

19.05.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адной з тых, хто падтрымаў грамадскую ініцыятыву “Гавары праўду!” была і доктар філасофскіх навук Таццяна ПРОЦЬКА.

- Як я магу расцэньваць тое, што адбылося? -- кажа Таццяна Процька. -- Па-першае, незразумела, якія прад’яўлены абвінавачанні. А то атрымліваецца, як у 37-м годзе: бяруць за адно, пытаюць другое, а саджаюць ці расстрэльваюць за трэцяе. І зараз поўная неразбярыха -- ці то ператрусы ўчынілі за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі, ці то яшчэ за што. Але ж грамадская ініцыятыва -- гэта не грамадская арганізацыя. І ў беларускім заканадаўстве дакладна не прапісана, што значыць незарэгістраваная арганізацыя. Наша правасуддзе не хоча дыскусіі на гэтую тэму і не хоча запрашаць да гэтай праблемы міжнародную грамадскасць. Хоць у еўрапейскіх структур шмат прэтэнзій. Калі абвінавачваюць у паклёпе (маўляў, гэта не кампанія праўды, а кампанія хлусні), то гэта таксама незразумела. Хоць гэта ўсё адбываецца. Але ж б’юць не нас -- б’юць праўду. І калі тыя, хто ўдзельнічае ў кампаніі, замаўчаць, то людзі будуць баяцца праўды. А гэта самае страшнае, што можа быць. Бо дзеля гэтага, уласна кажучы, і была распачата кампанія.

-- Вас ператрусы неяк абышлі бокам…

-- І дзякуй Богу! Хоць мне ўжо зрабілі намёк накшталт таго, як я зараз буду апраўдвацца. Мой муж з гэтай нагоды пажартаваў так: “Мы ж жывём за горадам, а таму ў сілавікоў, можа, бензіну не хапіла да цябе даехаць”. А калі сур’ёзна, то пытанне не ў маштабе рэпрэсій. Пытанне ў тым, што людзей у чарговы раз палохаюць за тое, што яны хочуць адстойваць праўду. Гэта проста нонсенс!

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адной з тых, хто падтрымаў грамадскую ініцыятыву “Гавары праўду!” была і доктар філасофскіх навук Таццяна ПРОЦЬКА.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика