Меркаванне: ЗША адмовіліся ад змены рэжыму ў Беларусі. 21.by

Меркаванне: ЗША адмовіліся ад змены рэжыму ў Беларусі

20.05.2010 18:56 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Крокі Вашынгтона выразна паказваюць на змену курсу ў дачыненні да Беларусі. Была падтрымка праз МВФ — 3,5 мільярда. Змянілася стаўленне да беларускай палітычнай апазіцыі. Ад пэўнае пары яе, хутчэй, ігнаруюць.

З чым звязаная перамена? Няма двух варыянтаў адказу: з курсам Мінска на незалежнасць ад Масквы.

Лукашэнку не ўдалося скалупнуць, значыць, варта з ім лічыцца. Не рэвалюцыя, а набліжэнне. Мінск не будзе праціўнікам, пакуль не будзе ўлазіць у антыамерыканскія авантуры. Такой выглядае палітыка Абамы да Беларусі. Абамы, першыя крокі якога Лукашэнка вітаў.

Ах так, ёсць прыватнае пытанне пасольства, з якога беларускія ўлады выгналі дыпламатаў. Гонар не дазволіць ЗША заплюшчваць на гэта вочы. Аднак у выпадку вырашэння пытання з амбасадай нармалізацыя адносінаў з ЗША падаецца рэальнай.

Стаўленне ЗША да пытанняў дэмакратыі ў Беларусі тады можа "азербайджанізавацца". Гэта значыць, прынцыповая падтрымка правоў чалавека, але без настойвання на палітычных пераменах. І гатоўнасць да развіцця эканамічных кантактаў.

Апазіцыі прыйдзецца прыстасавацца да новай дадзенасці, якая можа зацягнуцца аж да змены курсу ў Вашынгтоне ці ў Мінску. На першае апазіцыя ўплываць не можа - хоць і цешыць сябе такой ілюзіяй, а вось другое цалкам у беларускіх руках.

У кожным разе нармалізацыя адносінаў з ЗША дасць Беларусі дадатковыя аргументы ў няпростым дыялогу з Масквой. Незалежнасць ад таго ўмацуецца, дэмакратыя адкладаецца на пасля.

Андрэй Дынько - шэф-рэдактар газеты "Наша ніва"



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Крокі Вашынгтона выразна паказваюць на змену курсу ў дачыненні да Беларусі
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика