Гомель. Кастусь Жукоўскі. 21.by

Гомель. Кастусь Жукоўскі

21.05.2010 10:34 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Суддзя Савецкага раёна Гомеля Юры Валашыненка пакараў штрафам на 1 мільён 750 тысяч рублёў экс-кандыдата ў дэпутаты аблсавета, актывіста Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Кастуся Жукоўскага — нібыта за абразу міліцыянта на выбарчым участку. Паводле актывіста БХД Яўгена Якавенкі, які прысутнічаў на судзе, суддзя з самага пачатку перадузята ставіўся да падсуднага.

«Спачатку суддзя адмовіў у хадайніцтве весці справу па-беларуску, пры тым, што была выклікана перакладчыца. Неаднаразова прыпыняў Жукоўскага, калі той спрабаваў растлумачыць сваю пазіцыю. Але самае абуральнае тое, што дзеля падрыхтоўкі прысуду Юры Валышыненка нават не выйшаў з залі: дастаў загадзя надрукаваны дакумент з папераў на сваім стале”, -- распавёў прэсавай службе БХД Яўген Якавенка».

Інцыдэнт адбыўся амаль месяц таму падчас датэрміновага галасавання ў Студэнцкай выбарчай акрузе. Спадар Жукоўскі як кандыдат у дэпутаты прыйшоў на выбарчы ўчастак і папрасіў пратакол датэрміновага галасавання. Сакратарка камісіі Святлана Смыкоўская адмаўлялася гэта зрабіць. І толькі калі Кастусь патэлефанаваў у Цэнтравыбаркам, сакратарка ўзяла чысты бланк і на вачах кандыдата стала ўпісваць у пратакол нейкія лічбы.

Паколькі міліцыянер Уладзімер Басалкін ніяк не рэагаваў на заяву кандыдата пра парушэнне, Жукоўскі праз тэлефон «102» стаў выклікаць нарад міліцыі. Тэлефанаваў разы чатыры. І вось тады капітан адрэагаваў: стаў «тыкаць» Кастусю, хапаць за рукі й пагражаць, што складзе пратакол «за ілжывы выклік міліцыі». У такой сітуацыі кандыдат і адпусціў на адрас капітана слова, на якое той пакрыўдзіўся. Апрача таго, кандыдат падаў заяву на Басалкіна, каб таго прыцягнулі да адказнасці.

Аднак да адказнасці прыцягнулі самога Жукоўскага — за «абразу службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў».

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Суддзя Савецкага раёна Гомеля Юры Валашыненка пакараў штрафам на 1 мільён 750 тысяч рублёў экс-кандыдата ў дэпутаты аблсавета, актывіста Беларускай хрысціянскай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика