Аляксандр Лукашэнка: для мяне як Прэзiдэнта самае галоўнае — народ i яго дабрабыт. 21.by

Аляксандр Лукашэнка: для мяне як Прэзiдэнта самае галоўнае — народ i яго дабрабыт

28.05.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ўчора наведаў Магiлёўскi дзяржаўны ўнiверсiтэт iмя А.А. Куляшова.

Кіраўнік дзяржавы сустрэўся са студэнтамi i прафесарска-выкладчыцкiм складам вышэйшых навучальных устаноў Магiлёўскай вобласцi. На сустрэчы прысутнiчалі студэнты i выкладчыкi чатырох ВНУ: Магiлёўскага дзяржаўнага ўнiверсiтэта iмя А.А. Куляшова, Магiлёўскага дзяржаўнага ўнiверсiтэта харчавання, Беларуска-Расiйскага ўнiверсiтэта, Беларускай сельгасакадэмii. Выступленне кiраўнiка дзяржавы на тэму "Эвалюцыя беларускай мадэлi эканамiчнага развiцця" таксама пачулі ў Магiлёўскiм дзяржаўным унiверсiтэце харчавання i Беларуска-Расiйскiм унiверсiтэце, дзе была арганiзавана прамая трансляцыя.

Беларусь гатова працягваць супрацоўнiцтва з Мiжнародным валютным фондам, заявiў Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытаннi студэнтаў. Ён нагадаў, што апошнiм часам з'явiлася шмат спекуляцый вакол знешнiх пазык беларускай дзяржавы. Уладу абвiнавачваюць у тым, што яна вешае ярмо на шыю будучых пакаленняў. "Цытуюць мае крытычныя выказваннi дзесяцiгадовай даўнасцi адносна крэдыту МВФ. Хоць сёння мы ўзялi яго крэдыты i гаворым дзякуй за тое, што фонд падтрымаў нас у цяжкую хвiлiну. Што ж адбылося? Калi мы не мелi рацыі — тады або цяпер?.. На самай справе нiякай супярэчнасцi тут няма", — сказаў Прэзiдэнт.

Ён растлумачыў, што тады, 10 гадоў таму, рэкамендацыi МВФ "былi звязаны з тым, каб мы хутчэй распрадалi ўсю дзяржаўную ўласнасць, — гэта ж суперлiберальная арганiзацыя, якая кантралюецца ЗША". "Тады нам падкiдвалi тую iдэалогiю, ад якой мы адышлi, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Але на гэты раз яны прыйшлi да нас i, перш чым выдзелiць нам крэдыты, дэталёва вывучылi ўсю краiну i ўбачылi, што цяпер яны маюць справу з зусiм iншай дзяржавай. І яны ўжо нам непрымальныя патрабаваннi не прад'яўлялi".

"Вось вы заўважылi, што ў гэтыя паўгода мы прытармазiлi з ростам зарплаты, стыпендый i г.д.", — адзначыў беларускi лiдар, растлумачыўшы, што гэта было вынiкам дамоўленасцi з МВФ. "I нядаўна я, прымаючы прэм'ер-мiнiстра з дакладам, нагадаў, што ў нас засталося зусiм нямнога часу, каб падысцi да сярэдняй зарплаты 500 долараў па краiне. Мы кроў з носа павiнны выканаць гэта наша абавязацельства перад народам да канца 2010 года i зрабiць справаздачу перад Усебеларускiм народным сходам — крызiсы тут у разлiк не бяруцца", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. "Але гэта ўжо будзе за рамкамi нашых дамоўленасцяў з МВФ, якiя мы дакладна выконвалi", — дадаў ён.

"I прадстаўнiкi МВФ прыехалi да нас зноў i гавораць: давайце весцi далей перагаворы, мы гатовы вас крэдытаваць, таму што вы аказалiся самай прыстойнай дзяржавай — вы выканалi ўсё, што абяцалi.   Але мы гаворым: калі вы прад'явiце нам тыя ж умовы, што мiнулы раз, мы не зможам iх выканаць. Таму што для мяне як Прэзiдэнта самае галоўнае — гэта народ i яго дабрабыт. Яны i гэта разумеюць. І сёння мы з iмi вядзём дыялог, вядзём перагаворы. I я ўпэўнены, мы дамовiмся аб вельмi выгадных умовах", — расказаў Прэзiдэнт.

Кiраўнiк дзяржавы нагадаў, што ўсе грошы, якiя Беларусь атрымала ад МВФ, застаюцца ў рэзерве краiны, у Нацыянальным банку. "Мы ж iх не праелi. Мы не выкарысталi iх для выплаты зарплат i нават для росту вытворчасцi", — растлумачыў ён.

Вынiковасць ажыццяўлення лiбералiзацыi ў Беларусi будзе строга праверана ў блiжэйшыя паўгода. "Лiбералiзацыя заключаецца ў тым, каб даць магчымасць праявiцца iнiцыятыве чалавека: каб ён змог хутчэй зарэгiстраваць прадпрыемства i пачаў вырабляць тавары i паслугi, — адзначыў кiраўнiк дзяржавы. — I мы прынялi беспрэцэдэнтнае рашэнне. Нават заходнiя эксперты гавораць, што ў Беларусi гэты працэс праходзiць значна больш эфектыўна, чым у iншых краiнах".

 "На заканадаўчым узроўнi гэтага няма. Калi ж меры па лiбералiзацыi тармозяцца выканаўчай уладай, тармозяцца на нiзавых узроўнях (аблвыканкамамi, райвыканкамамi, гарвыканкамамi), то яны павiнны быць гатовы да таго, што ў блiжэйшыя паўгода мы прынцыпова прааналiзуем сiтуацыi, праверым i прымем строгiя рашэннi", — сказаў кiраўнiк дзяржавы.

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, што курс на лiбералiзацыю не азначае, што нехта зможа лёгка пажывiцца на беларускай эканомiцы. "Да мяне паступала iнфармацыя, што некаторыя прадстаўнiкi замежных дзяржаў выказвалi такiя думкi. "а вось у Беларусi нарэшце пачынаецца прыватызацыя i такiм чынам будзе чым пажывiцца". I я хутка ўсiх паставiў на месца: калi нехта лiчыць, што лiбералiзацыя — гэта ўсё парэзаць i раздаць, ён памыляецца", — падкрэслiў Прэзiдэнт.

Кiраўнiк дзяржавы заявiў, што Беларусi неабходны дынамiчны прарыў у развiццi па ўсiх напрамках. "Базiсамi гэтага прарыву павiнны стаць: лiбералiзацыя эканомiкi, iнавацыi, сацыяльная адказнасць i дзелавая iнiцыятыва", — заявiў Аляксандр Лукашэнка.

Выступаючы перад аўдыторыяй, беларускi лiдар сказаў: "Вы можаце запытаць: калi ўсё так добра, чаму ў Беларусi няма такога ж узроўню жыцця, як, напрыклад, у краiнах Заходняй Еўропы? Яго пакуль няма. Падумайце, колькi гадоў iшлi да сваiх вышынь Англiя, Францыя або Германiя. Стагоддзi. А гiсторыi сучаснай незалежнай Беларусi няма i двух дзясяткаў гадоў. Цяпер параўнайце: што нам удалося пераадолець за такi кароткi прамежак часу, якiя вынiкi маем".

Курманбек Бакіеў гатовы вярнуцца ў Кыргызстан, каб аб'явіць рэферэндум, заявіў Прэзідэнт.

"Так званы часовы ўрад Кыргызстана сёння знаходзіцца ў складаным становішчы, — ахарактарызаваў сітуацыю Аляксандр Лукашэнка. — Я сваім калегам гавару: скажыце, якім вы бачыце законны выхад з гэтай сітуацыі? Вось яны хочуць правесці рэферэндум, каб з яго дапамогай прыняць канстытуцыю краіны. Скажыце, а хто аб'явіць гэты рэферэндум? Яны яго правядуць. Але пройдзе час, і захочацца яшчэ каму-небудзь прыхапіць уладу. Ці будзе на тое падстава? Абсалютна будзе! І яны не прызнаюць гэтага рэферэндуму, які па сутнасці нелігітымны".

Кіраўнік беларускай дзяржавы нагадаў, што па дзейнай кыргызскай канстытуцыі рэферэндум можа аб'явіць або прэзідэнт, або парламент. "Парламент яны разагналі, а прэзідэнта хацелі застрэліць (снайперы стралялі прамой наводкай па вокнах прэзідэнцкага кабінета)", — сказаў беларускі лідар.

"Хто сёння можа аб'явіць рэферэндум? Часовы ўрад? Але хто яны такія? Калі яны правядуць рэферэндум, гэта будзе небяспечным прэцэдэнтам для краіны і міжнароднай супольнасці, калі яна прызнае яго вынікі", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

"Я ў Бакіева пытаўся: ты паедзеш у Кыргызстан, каб аб'явіць рэферэндум і пайсці ў адстаўку? Ён мне адказвае: "Так, я гатовы гэта зрабіць". Ён не збіраецца трымацца за ўладу. Але гэта было б легітымным варыянтам вырашэння сітуацыі. Аднак цяперашнія кыргызскія ўлады ад гэтага адыходзяць, таму што Расіі гэта не падабаецца", — сказаў Прэзідэнт.

Нацiск Захаду на Беларусь мае эканамiчную падаплёку.

"Сёння, напрыклад, наш БелАЗ трымае 33 працэнты сусветнага рынку па аўтамабiлях такога тыпу. I Чылi, i Аргенцiна, i Бразiлiя з вялiкiм задавальненнем купляюць гэту тэхнiку. Зразумела, гэта не падабаецца нi КамАЗу, нi "Катэрпiлеру"... I адсюль накат на нашу краiну. Не таму, што тут дыктатура i Лукашэнка такi-сякi, — сказаў Прэзiдэнт. — Размовы аб правах чалавека — гэта прыкрыццё эканамiчнай экспансii. Гэта жорсткая канкурэнтная барацьба. Таму iм не падабаецца наша палiтыка, наш курс".

"Паглядзiце, на зямным шары амаль не засталося свабодных месц ад чыйго-небудзь уплыву. Пасля распаду СССР утварылася 15 новых дзяржаў, якiм у гэтым свеце, дзе ўсё падзелена ўжо, трэба знайсцi сваё месца. Гэта месца нам нiхто не вызначаў, i таму мы да гэтага часу змагаемся за сваё месца пад сонцам. А для гэтага, зразумела, трэба некага пацяснiць. Адбываецца канкурэнцыя, i гэта выклiкае абурэнне ў наш адрас i непрыманне нас. Асаблiва ў тых, у каго "жыццёвыя iнтарэсы" ледзь не ва ўсiх пунктах планеты: i ва Узбекiстане, i ў Азербайджане, i ва Украiне, i апошнiм часам у Кыргызстане", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Адносiны Беларусi i Украiны са зменай кiраўнiцтва не змянiлiся.

Кiраўнiк дзяржавы адзначыў, што ў час прэзiдэнцтва Вiктара Юшчанкi ў дзвюх краiн развязалiся многiя праблемы. У Беларусi i Украiны добра развiвалiся адносiны пры ранейшым кiраўнiцтве. Задавольвае беларускi бок i тое, як развiваюцца гэтыя адносiны цяпер пры Прэзiдэнце Вiктару Януковiчу.

"Януковiч — украiнскi Прэзiдэнт i будзе зыходзiць з пазiцый Украiны. I калi нехта лiчыць, што гэта прарасiйскi Прэзiдэнт — гэта няпраўда. Гэта абсалютна праўкраiнскi чалавек, i ўрад там такi ж", — сказаў беларускi лiдар.

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь і БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ўчора наведаў Магiлёўскi дзяржаўны ўнiверсiтэт iмя А.А. Куляшова. Кіраўнік дзяржавы сустрэўся са студэнтамi i...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика