Лукашэнка: Ні адзін палітык не зрабіў для Беларусі больш, чым Юшчанка
28.05.2010 11:11
—
Новости Политики
|
«Беларусь нармальна супрацоўнічае з Украінай», — заявіў 27 мая ў Мінску прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. «Прынамсі, усё, што трэба вырашыць, мы вырашаем. Нават непрыемныя ў некаторай ступені для Расіі пастаўкі венесуэльскай нафты праз Украіну. Яны паабяцалі і перавезлі гэтую нафту», — сказаў беларускі прэзідэнт. «Казаць, што Юшчанка быў чужы, а Януковіч свой, нельга. Так, Януковіч — мой даўні сябар. Януковіч — прэзідэнт Украіны і будзе кіравацца інтарэсамі Украіны. Калі хтосьці думае, што гэта прарасійскі прэзідэнт — гэта няпраўда. Тое, што Віктар Юшчанка зрабіў для Беларусі, калі быў прэзідэнтам Украіны, не зрабіў ні адзін чыноўнік. Нават расійскія палітыкі. Ён проста „рваў кашулю“ ў Еўропе і Амерыцы, абараняючы Беларусь. Пры гэтым ён ніколі не патрабаваў ад мяне праводзіць антырасійскую палітыку»,— сцвярджае Аляксандр Лукашэнка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Беларусь нармальна супрацоўнічае з Украінай», — заявіў 27 мая ў Мінску прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.«Прынамсі, усё, што трэба... |
|