Лукашэнка: Абвінавачваць сёння Бакіева — гэта беспрынцыпна. 21.by

Лукашэнка: Абвінавачваць сёння Бакіева — гэта беспрынцыпна

28.05.2010 11:11 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр Лукашэнка па‑ранейшаму не шкадуе, што прыняў звергнутага прэзідэнта Кыргызстана Курманбека Бакіева. Пра гэта ён заявіў 27 мая на сустрэчы са студэнтамі Магілёва і вобласці.

«На АДКБ, пасля доўгіх дыскусій, у рашэнні было запісана, што ў Кіргізіі адбыўся неканстытуцыйны пераварот і гэтак далей і да таго падобнае. І потым Бардзюжа, вы ўжо ў СМІ, напэўна, бачылі, вымушаны быў заявіць, што пазіцыю прэзідэнта Беларусі вымушаны былі падтрымаць усе кіраўнікі дзяржаў. Там цэлы клубок, і абвінавачваць сёння Бакіева — гэта беспрынцыпна», — сказаў Лукашэнка.

Ён паведаміў аб сустрэчы прэзідэнтаў на возеры Ісык‑Куль:

«Курманбек Саліевіч нас прымаў. Зусім нядаўна было. Усё, як належыць, па‑прэзідэнцку. Той жа Мядзведзеў, Назарбаеў — усе. Як ён стараўся. Прэзідэнты ж таксама людзі. Усе сядзелі, выпівалі, казалі прыгожыя словы, што толькі не рабілі. Праз два месяцы — нікому не патрэбны. Калі ідзе — адварочваюцца, вобразна кажу. Пазваніў — заняты, дзесьці ў полі, ледзь ці не сее сам на сеялцы. Так было.

Ён мне расказваў. Ён сапраўды ў нас, у Беларусі. Я даручыў яго даставіць, яго даставілі. Аэрапорты былі закрыты, неба было закрыта [з‑за воблака вулканічнага попелу]. Дзякуй украінцам, што яны там не артачыліся. Мы яго своеасаблівымі метадамі на самалёце, на нізкіх вышынях, але мы яго даставілі ў Беларусь. І не толькі яго, але і яго сям’ю, з яго маленькімі дзецьмі».

Лукашэнка зазначыў, што ніяк не можа «стаць сапраўдным палітыкам, як усе палітыкі:

кракадзілавая скура, закасцянелая, сёння гэта так, а заўтра па‑іншаму, сёння сказаў, а заўтра забыўся». «У нас у палітыцы гэта норма. І вы, напэўна, таксама чулі часта з маіх вуснаў, што я прыхільнік шчырай палітыкі, наколькі гэта магчыма. Але я ніколі ў брудную палітыку не гуляў, клянуся вам, ніколі. І, па вялікім рахунку, не маніў, асабліва публічна. І я не хачу прымаць тэзіс, што палітыка — справа брудная», — заявіў беларускі кіраўнік.


Дзмітры Уласаў, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Лукашэнка па‑ранейшаму не шкадуе, што прыняў звергнутага прэзідэнта Кыргызстана Курманбека Бакіева. Пра гэта ён заявіў 27 мая на сустрэчы са...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика