Прэтэндэнтам у кандыдаты ў прэзыдэнты ад АГП будзе Яраслаў Раманчук
31.05.2010
—
Новости Политики
|
![]() На пытаньне Свабоды, чаму вылучаны менавіта спадар Раманчук, хаця па апытаньню дэлегатаў апошняга з'езда АГП безумоўным лідэрам быў кіраўнік партыі, Анатоль Лябедзька сказаў, што гэтае анкетаваньне, па-першае, не насіла абавязковы характар. А па-другое, - і гэта самае галоўнае – быў ўлічаны той час, калі адбываюцца выбары, а яны адбываюцца падчас фынансавага крызісу. У выніку перамогі Раманчука Анатоль Лябедзька зойме пасаду прэм'ер-міністра "І ў гэты час кандыдатам ў прэзыдэнты павінен вылучацца чалавек, які добра ведае эканоміку, фінансы, чалавек, за плячыма якога ёсьць вялікія напрацоўкі менавіта ў галіне эканомікі. І такім чалавекам зьяўляецца намесьнік старшыні партыі Яраслаў Раманчук. Мы вельмі адказна ставімся да гэтых выбараў, і вось менавіта гэтая адказнасьць і падказала нам, што самым лепшым кандыдатам можа быць Яраслаў Раманчук", - сказаў спадар Лябедзька. Зараз, пасьля завяршэньня палітсавета, адбудзецца прэзэнтацыя кандыдата і яго праграмы. Паводле неафіцыйных дадзеных, кандыдатам ад АГП хутчэй за ўсё вылучаць намесьніка старшыні рады партыі Яраслава Раманчука. "Праграма "Мільён новых працоўных месцаў для Беларусі" — гэта нашы комплексныя прапановы па мадэрнізацыі Беларусі", – гаворыцца ў заяве АГП Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Скончылася паседжаньне палітрады Аб'яднанай грамадзянскай партыі. На ім было разгледжана пытаньне аб кандыдаце ў прэзыдэнты ад АГП. Адразу пасьля завяршэньня... |
|