Джон Маккейн хоча наведаць Беларусь
11.06.2010 16:06
—
Новости Политики
|
Як перадае сайт ucpb.org, амерыканскі сенатар Джон Маккейн мае намер наведаць Беларусь.
Сёння палітык меў сустрэчу ў Вашынгтоне з дэлегацыяй беларускай апазіцыі (Уладзімір Някляеў, Яраслаў Раманчук, Анатоль Лябедзька, Андрэй Дзмітрыеў). «У Маккейна ёсць яснае пасланне, як нармалізаваць беларуска‑амерыканскія стасункі», — кажа А.Лябедзька. Яраслаў Раманчук дадае, што «Маккейн згадзіўся з неабходнасцю звязваць пытанне выдзялення крэдытаў беларускім уладам з правядзеннем свабодных выбараў».Сенатар Маккейн быў кандыдатам на мінулых прэзідэнцкіх выбараў у ЗША ад Рэспубліканскай партыі. Праўда, ён саступіў дэмакрату Бараку Абаму. У свой час Маккейн быў адным з распрацоўшчыкаў «Акту аб дэмакратыі ў Беларусі». ЗП Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння палітык меў сустрэчу ў Вашынгтоне з дэлегацыяй беларускай апазіцыі (Уладзімір Някляеў, Яраслаў Раманчук, Анатоль Лябедзька, Андрэй Дзмітрыеў).
|
|