Насустрач выбарам: Пры канцы года істотна павысяць заробкі медработнікам
16.06.2010 10:51
—
Новости Политики
|
Заработная плата медработнікам можа быць павялічана ў чацвёртым квартале 2010 года. Пра гэта паведаміў міністр аховы здароўя Беларусі Васіль Жарко 16 чэрвеня на прэс‑канферэнцыі ў Мінску.
Паводле яго слоў, падрыхтаваны праект указа прэзідэнта «аб значным павелічэнні заработнай платы медыкам».Дакумент ужо ўзгоднены з зацікаўленымі міністэрствамі і ведамствамі, цяпер знаходзіцца на разглядзе Савета міністраў, пасля чаго будзе ўнесены ў Адміністрацыю прэзідэнта. «З вялікай доляй упэўненасці магу сказаць, што павелічэнне зарплаты адбудзецца», — сказаў міністр. Пра тое, наколькі будзе павялічана зарплата медработнікам, ён не ўдакладніў. Жарко нагадаў, што ў красавіку гэтага года сярэдняя зарплата медработнікаў склала 812 тысяч рублёў, або 76% ад сярэдняга ўзроўню зарплаты ў народнай гаспадарцы. Пры гэтым, паводле яго слоў, зарплата ўрачоў склала ў сярэднім каля 1 мільёна 369 тысячы рублёў, сярэдніх медыцынскіх работнікаў — 786 тысяч рублёў. Паводле Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі сёння працуюць каля 164 тысяч медработнікаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Заработная плата медработнікам можа быць павялічана ў чацвёртым квартале 2010 года. Пра гэта паведаміў міністр аховы здароўя Беларусі Васіль Жарко 16 чэрвеня на...
|
|