Апазіцыя стварае свой урад і дзеліць партфелі міністраў. 21.by

Апазіцыя стварае свой урад і дзеліць партфелі міністраў

16.06.2010 14:56 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У чацвер 17 чэрвеня ў Міжнародным адукацыйным цэнтры пройдзе першае пасяджэнне аргкамітэта «Альтэрнатыўнага ўрада для адзінага кандыдата». З такой ініцыятывай выступіў аргкамітэт партыі «Беларуская Хрысціянская дэмакратыя».

Адмыслоўцы будуць распрацоўваць праграму для «адзінага», праекты рэформаў і дзяліць «партфелі» будучага новага ўрада Беларусі. Пра гэта расказаў адзін з лідэраў БХД Віталь Рымашэўскі.

«Сэнс гэтай сустрэчы заключаецца ў тым, каб сабраць усіх тых адмыслоўцаў, якія ёсць сёння ў дэмакратычным руху, людзей, абазнаных у розных сферам палітычнага, грамадскага жыцця, сферы эканомікі, з тым, каб яны падрыхтавалі праграму для адзінага кандыдата. Распрацавалі праекты рэформаў. І каб гэтыя людзі дамовіліся, хто з іх будзе ўзначальваць міністэрствы, ведамствы ў выпадку, калі ўлада ў Беларусі будзе зменена, калі дэмакратычны кандыдат пераможа».

Ініцыятараў стварэння Альтэрнатыўнага ўрада не бянтэжыць тое, што пісаць праграму і дзяліць партфелі пачынаюць ў сітуацыі, калі самога адзінага кандыдата ад апазіцыі на прэзідэнцкія выбары не існуе.

«Стварэнне такога ўраду станецца адным з чыннікаў кансалідацыі дэмакратычных сіл. І, магчыма, падштурхне палітычныя партыі, рухі і кандыдатаў, якія ёсць, да супольных дзеянняў па вылучэнні адзінага кандыдата».

Па словах Рымашэўскага, на прапанову ўзяць удзел у паседжанні аргкамітэта Альтэрнатыўнага ўрада адгукнулася шырокае кола эканамістаў, палітолагаў, грамадскіх дзеячоў, прадстаўнікоў партый. Атрымалі запрашэнне і ўсе тыя палітыкі, якія заявілі пра сваё жаданне балатавацца на пасаду прэзідэнта.


Зміцер Лукашук, Еўрарадыё

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У чацвер у Мінску пройдзе першае пасяджэнне аргкамітэта «Альтэрнатыўнага ўрада для адзінага кандыдата». З такой ініцыятывай выступіў аргкамітэт партыі БХД.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика