Літоўскі прэм'ер наведае Беларусь. 21.by

Літоўскі прэм'ер наведае Беларусь

16.06.2010 12:19 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Андрус Кубілюс
Андрус Кубілюс
У часе гэтага візыту кіраўнік літоўскага ўраду Андрус Кубілюс плануе ўзняць пытанне планаванага будаўніцтва беларускай АЭС і абмеркаваць супрацоўніцтва абедзвюх краін дзеля бяспекі развіцьця ядзернай энергетыкі ў рэгіёне.

Пра гэта Андрус Кубілюс заявіў сёння на брыфінгу ў часе міжнароднага круглага стала "Рэгіянальныя праекты ў атамнай энергетыцы", які праходзіць у Вільні з удзелам прадстаўнікоў 8 краін, Эўракамісіі і генеральнага дырэктара МАГАТЭ Юкіё Амана.

Адказваючы на пытанне Радыё Свабода ў часе брыфінгу, літоўскі прэм'ер Андрус Кубілюс сказаў:

"Літоўскі ўрад выказваў заўвагі адносна прадстаўленых беларускім бокам матэрыялаў пра планаваную беларускую АЭС, бо мы мяркуем, што сапраўды нестае пэўных дадзеных, і сапраўды хацелі б, каб у Беларусі больш уважліва паставіліся да нашай заклапочанасці гэтым праектам АЭС.

Зь беларускім прэм'ерам у часе яго апошняга візыту ў Літву мы гаварылі пра супрацоўніцтва ў сфэры энергетыкі і бяспекі ядзернай энергетыкі. Літва мае добры досвед у гэтай сферы, які прызнае і МАГАТЭ, учора якраз мы пра гэта размаўлялі з кіраўніком МАГАТЭ ў Вільні. Так што дыялог з Беларуссю ў гэтай сферы мы павінны працягваць і маем магчымасьць працягваць, паколькі я планую ў бліжэйшым часе наведаць Беларусь. І мы шчыра імкнемся да таго, каб Беларусь развівала сваю ядзерную энергетыку такім чынам, каб яе бяспека адпавядала міжнародным стандартам. Літва гатовая ў гэтым дапамагчы Беларусі".



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У часе гэтага візыту кіраўнік літоўскага ўраду Андрус Кубілюс плянуе ўзьняць пытаньне плянаванага будаўніцтва беларускай АЭС.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика