Заява Аляксандра Мілінкевіча з нагоды абвастрэння супярэчнасцяў паміж афіцыйным Мінскам і Масквой
23.06.2010
—
Новости Политики
|
Апошнія падзеі вакол пытанняў запазычанасці Беларусі перад Газпрамам і Газпраму перад Беларуссю адлюстроўваюць сур'ёзны крызіс у палітычных стасунках паміж кіраўніцтвам Беларусі і Расіі.Узаемныя прэтэнзіі набываюць усё больш канфрантацыйны і небяспечны характар. Беларусі патрэбныя прагматычныя добрасуседскія і ўзаемавыгадныя адносіны з Расійскай Федэрацыяй, а не рэгулярныя сваркі, непрадказальнасць і канфрантацыя.
У той жа час, усім відавочная поўная нежыццяздольнасць пабудаванай у Беларусі камандна-адміністрацыйнай эканамічнай мадэлі ва ўмовах дзеяння нармальных рынкавых механізмаў і рэальных коштаў на энерганосьбіты. Толькі рынкавае рэфармаванне эканомікі і яе мадэрнізацыя з дапамогай цывілізаваных краінаў, найперш ЕС, дэмакратызацыя і павага да эканамічных, палітычных і грамадзянскіх правоў беларусаў, а таксама нацыянальная еднасць і згода здольныя стварыць трывалы падмурак для захавання незалежнасці і росквіту беларускай дзяржавы. info@milinkevich.org Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Апошнія падзеі вакол пытанняў запазычанасці Беларусі перад Газпрамам і Газпраму перад Беларуссю адлюстроўваюць сур'ёзны крызіс у палітычных стасунках паміж... |
|