23.06.2010 19:26
—
Новости Политики
|
«Белтрансгаз» пагасіў запазычанасць перад «Газпромам» у памеры 187 млн. долараў. Пра гэта паведаміў першы Паводле яго слоў, Беларусь запазычыла 200 млн. долараў, з якіх 187 млн. пайшлі на пакрыццё доўгу. У сваю чаргу Мінск запатрабаваў ад «Газпрома» да 10.00 24 чэрвеня аплаціць доўг за транзіт газу ў памеры 260 млн. долараў. «Калі гэта не будзе зроблена, Беларусь спыніць транзіт вуглевадароднай сыравіны», — заявіў Сямашка. «Газпром» аплаты за транзіт пакуль не атрымаў, паведамляюць у кампаніі. З сённяшняга дня пастаўкі расійскага газу ў Беларусь скарочаны ўжо на 60% ад плана, паведаміў кіраўнік «Газпрома» Аляксей Мілер на ранішнім пасяджэнні аператыўнага штаба. У сераду з 10.00 абмежаванні паставак расійскага газу склалі 60%. Абмежаванні, нагадаем, былі ўведзены раніцай 21 чэрвеня — тады «Газпром» скараціў пастаўкі газу ў Беларусь на 15%. 22 чэрвеня аб’ём паставак зменшыўся на 30%. 21 чэрвеня першы віцэ‑прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка заявіў, што рэспубліка разлічыцца за расійскі газ на працягу двух тыдняў. Пры гэтым беларускі бок выстаўляе расіянам сустрэчнае патрабаванне — пагасіць доўг за транзіт газу па сваёй тэрыторыі ў 217 млн. даляраў. 22 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся перакрыць транзіт расійскага газу цераз Беларусь.Старшыня Еўрапарламента Ежы Бузек заявіў, што Еўрасаюз не мае намеру ўмешвацца ў газавую спрэчку Расіі і Беларусі. «Мы не ўмешваемся ў адносіны паміж дзвюма краінамі — гэта справа Расіі і Беларусі», — заявіў ён 22 чэрвеня, знаходзячыся ў Маскве. Бузек выказаў надзею на тое, што рознагалоссі па газе паміж Масквой і Мінскам не паўплываюць на пастаўку паліва ў еўрапейскія краіны.
|
|