Лукашэнка пагражае перакрыць транзіт газу і нафты
25.06.2010 13:51
—
Новости Политики
|
Аляксандр Лукашэнка дае Маскве суткі на пагашэнне ў поўным аб’ёме запазычанасці за транзіт газу.
Пра гэта ён заявіў 25 чэрвеня на нарадзе з урадам па супрацоўніцтве з КНР. «Яшчэ раз папярэджваю ўрад: нявыплата «Газпромам «у поўным аб’ёме паслуг у бліжэйшыя суткі павінна прывесці да прыпынення усялякіх паслуг для Расійскай Федэрацыі па транспартоўцы вуглевадароднай сыравіны — нафты і газу»,— заявіў Лукашэнка. Раніцай пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў заявіў, што газавы канфлікт вычарпаны. «Бакі разлічыліся. Ёсць толькі некаторыя даўзгадненні, але ў апошнія дні ўсе праявілі мудрасць, знялі ўсе абмежаванні, а далей няхай працуюць у рамках кантракту», — сказаў Сурыкаў журналістам перад адкрыццём 37‑й сесіі Парламенцкага сходу саюза Беларусі і Расіі. Напярэдадні «Газпром» атрымаў ад Беларусі 187 млн. даляраў доўгу за пастаўлены ў 2010 годзе газ і ў поўным аб’ёме аднавіў газавыя пастаўкі. У сваю чаргу, «Газпром» пералічыў Менску 228 млн. даляраў за транзіт газу, але Менск патрабаваў 260 млн. і працягвае настойваць на гэтым лічбы. Разбежка ўзнікла ў сувязі з рознымі поглядамі бакоў на стаўку транзіту: у Беларусі кажуць пра 1,88 даляра за тысячу кубаметраў газу на 100 км, у Расіі — пра 1,45 даляра. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мінск патрабуе ад
|
|