Сёння Беларусь наведае літоўскі прэм'ер Андрус Кубілюс
28.06.2010 10:54
—
Новости Политики
|
Літоўскі прэм"ер едзе ў Беларусь па запрашэнні свайго беларускага калегі Сяргея Сідорскага. Разам з С. Сідорскім кіраўнік урада Літвы адкрые гандлёвы цэнтр OMA, удзел у пабудове якога браў фінскі холдынг KESKO і літоўскі Senukai. Плануецца, што А. Кубілюс таксама сустрэнецца з прадстаўнікамі літоўскага бізнесу ў Беларусі. А 13-й гадзіне адбудзецца і ягоная сустрэча з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці нашай краіны. У планах літоўскай дэлегацыі стаіць таксама наведанне Чэрвеня, дзе будзе ўшанавана памяць аб ахвярах злачынстваў НКВД СССР. Адной з магчымых тэм перамоваў можа стаць газавая.У Клайпедзе літоўцы будуюць тэрмінал для прыёму звадкаванага газу. На сёння ён з"яўляецца выдатнай альтэрнатывай расійскім энерганосьбітам. Еўрапейскія краіны набываюць звадкаваны газ у Катары па цане $174—176 за кубаметр. Беларусь у наступным годзе мае плаціць Расіі $210 за газ звычайны. На мінулым тыдні пытанне беларускага ўдзелу ў пабудове тэрмінала стаяла на парадку дня перамоваў міністраў энэргетыкі Беларусі і Літвы.АП Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адной з магчымых тэм перамоваў можа стаць газавая. Беларусь разглядае магчымасць удзелу ў пабудове тэрміналу для паставак звадкаванага газу ў Клайпедзе.
|
|