Да восені прэзідэнцкіх выбараў не прызначаць?. 21.by

Да восені прэзідэнцкіх выбараў не прызначаць?

29.06.2010 12:27 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Палата прадстаўнікоў сыходзіць на летні адпачынак з 1 ліпеня, а старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына — з наступнага панядзелка.

Заўтра дэпутаты палаты прадстаўнікоў правядуць апошняе пасяджэнне веснавой сесіі і сыдуць на два месяцы ў адпачынак, так і не прызначыўшы дату прэзідэнцкіх выбараў. Тое, што ў гэтыя два апошнія дні працы пытанне выбараў не будзе разгледжанае, пацвердзілі як асобныя парламентары, так і старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына:

«Ніякай падрыхтоўчай працы не праводзілася і нават ніякіх намёкаў няма з боку Палаты прадстаўнікоў на гэта. Абсалютна нічога не ўзгоднена і мне нічога не вядома».

А ў якасьці доказу таго, што нічога з датай выбараў не будзе вырашацца бліжэйшым часам, старшыня ЦВК сказала, што асабіста яна з панядзелка ідзе ў адпачынак.


Еўрарадыё

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Палата прадстаўнікоў сыходзіць на летні адпачынак з 1 ліпеня на два месяцы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика