Ярмошына: Прэзідэнцкая кампанія ў Беларусі пачнецца не пазней за 6 лістапада. 21.by

Ярмошына: Прэзідэнцкая кампанія ў Беларусі пачнецца не пазней за 6 лістапада

29.06.2010 14:59 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра гэта паведаміла сёння старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына, выступаючы перад удзельнікамі сходу клуба маладых дэпутатаў «Выбар маладых».

«Паколькі выбары прэзідэнта павінны адбыцца да 6 лютага ўключна, выбарчая кампанія пачнецца не пазней за 6 лістапада», — сказала Лідзія Ярмошына.

Яна нагадала, што ў гэтым годзе ўступілі ў сілу змяненні ў Выбарчы кодэкс Беларусі, і маючыя адбыцца прэзідэнцкія выбары пройдуць па змененых правілах. У прыватнасці, пасяджэнні выканаўчых камітэтаў, на якіх будуць фарміравацца выбарчыя камісіі, павінны праходзіць адкрыта, з удзелам прадстаўнікоў тых, хто прэтэндуе на ўдзел у дзейнасці выбаркамаў. Ёсць нямала выпадкаў, калі выканкамы праводзяць гэту працэдуру ў вузкім коле, аднак у гэтай выбарчай кампаніі такога быць не павінна.

Лідзія Ярмошына адзначыла, што кожны кандыдат у прэзідэнты павінен сабраць больш за 100 тыс. подпісаў у сваю падтрымку.

«Для таго каб гэта зрабіць, патрэбны магутныя ініцыятыўныя групы колькасцю больш за 100 чалавек», — сказала старшыня ЦВК.


БЕЛТА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта паведаміла сёння старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына, выступаючы перад удзельнікамі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика