Лукашэнка: Страта Беларусі для Расіі будзе незаменнай шкодай. 21.by

Лукашэнка: Страта Беларусі для Расіі будзе незаменнай шкодай

29.06.2010 18:11 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Такую думку выказаў сёння Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю амерыканскай тэлекампаніі CNN.

Маючы на ўвазе нядаўнія рознагалоссі ў адносінах дзвюх краін, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што калі Расія будзе і ў далейшым будзе праводзіць такім чынам сваю палітыку, Беларусі будзе крыху складаней. «Такая палітыка з боку Расіі прывядзе да вельмі дрэнных наступстваў для самой Расійскай Федэрацыі», — лічыць кіраўнік дзяржавы.

«Але я не думаю, што ў Расіі гэта афіцыйна прызнаны курс і што яна будзе прытрымлівацца гэтага курсу. У адваротным выпадку Расія страціць Беларусь, а гэта будзе незаменная шкода», — падкрэсліў ён.

У цэлым жа Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў будучым Беларусь чакае інтэнсіўнае развіццё. Краіна выбудоўвае сяброўскія адносіны са многімі дзяржавамі свету.

«У нас ёсць вельмі шмат надзейных сяброў. Акрамя Расіі, Еўрапейскага Саюза, у нас цудоўныя адносіны з Венесуэлай, Іранам, паўночнаафрыканскімі дзяржавамі, краінамі Блізкага Усходу, у тым ліку Ізраілем,

— сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы. — Нягледзячы на тое, што мы з вамі ў такіх халаднаватых адносінах, гэта не перашкаджае амерыканцам інвеставаць у нашу эканоміку».

Вельмі сур’ёзным партнёрам і вялікім сябрам Беларусі з’яўляецца Кітайская Народная Рэспубліка. «У нас вельмі добрыя адносіны, — адзначыў прэзідэнт. — Апошнім часам, я вельмі ўдзячны ім за гэта, кітайцы прыйшлі нам на дапамогу і адкрылі крэдытныя лініі да $20 млрд. для развіцця нашай эканомікі. Кітайцы тут актыўна працуюць і праз нас ідуць у Еўропу».

«Таму мы не загінем, — рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка. — Я спакойна гляджу на будучае сваёй краіны, свайго народа.

Я заўсёды працаваў так, каб як кіраўнік дзяржавы забяспечыць нармальнае жыццё 10‑мільённаму народу, каб яны былі такія, як сёння, — усмешлівыя і дабрадушныя».


БЕЛТА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў у інтэрв’ю CNN.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика