Януковіч: Украіна хоча быць мостам між ЕС і Беларуссю
09.07.2010 18:06
—
Новости Политики
|
Украіна гатовая садзейнічаць збліжэнню Беларусі і Еўрасаюза. Пра гэта 9 ліпеня на сустрэчы ў Кіеве са старшынёй Еўрапейскае Рады Херманам Ван Рампёем заявіў украінскі прэзідэнт Віктар Януковіч, паведамляюць украінскія СМІ.
«Украіна гатовая выступіць у гэтым пытанні своеасаблівым мостам»,- сказаў Януковіч. Паводле яго слоў, збліжэнне Мінска і Бруселя і «ўмацаванне еўрапейскага вектара ў знешняй палітыцы Беларусі, інтэграцыя беларускай эканомікі ў рынак ЕС адпавядае нацыянальным інтарэсам Украіны». Януковіч мяркуе, што наладзіць дыялог паміж Беларуссю і Еўропай дапаможа пілотны праект, які прапаноўвае Украіна па развіцці Крыма ў межах ініцыятывы ЕС «Усходняе партнёрства». Варта зазначыць, што 8–9 ліпеня ў Мінску з візітам знаходзіцца еўракамісар па пытаннях пашырэння і Еўрапейскай палітыкі добрасуседства Штэфан Фюле. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Украіна гатовая садзейнічаць збліжэнню Беларусі і Еўрасаюза. Пра гэта 9 ліпеня на сустрэчы ў Кіеве са старшынёй Еўрапейскае Рады Херманам Ван Рампёем заявіў...
|
|