Сёння на БТ — інтэрв’ю з Саакашвілі. 21.by

Сёння на БТ — інтэрв’ю з Саакашвілі

15.07.2010 10:49 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

15 ліпеня ў вячэрнім эфіры Першага канала выйдзе праграма «Актуальнае інтэрв’ю» з Міхаілам Саакашвілі.

Прэзідэнт Грузіі даў эксклюзіўнае інтэрв’ю спецыяльным карэспандэнту Агенцтва тэленавін Дзянісу Курьяну. Саакашвілі адказаў на пытанні: «Ці можна прымірыць Тбілісі і Маскву? Калі Грузія ўступіць у Еўразвяз? У якой ежы адмаўляе сабе прэзідэнт Грузіі, і на што крыўдзяцца яго сваякі?» і іншыя, паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, некалькі дзён таму ў грузінскіх СМІ з’явілася інфармацыя, што прэзідэнт Грузіі ў Крыме сустракаўся з кіраўніком Беларусі. На сустрэчы А.Лукашэнка і М.Саакашвілі абмеркавалі двухбаковыя палітычныя і эканамічныя адносіны.

У афіцыйных каментарах Тбілісі падкрэслівалася, што, пасля прарыву ў дыпламатычных адносінах з Захадам, пачынаецца новы этап у адносінах з краінамі СНД, якія адчуваюць ціск з боку Расіі.

Афіцыйнай інфармацыі пра сустрэчу па беларускіх каналах не было. Магчыма, нешта скажа пра яе сам Саакашвілі ў эфіры Першага нацыянальнага каналу. «Актуальнае інтэрв’ю» пачынаецца, а 21.30.
Падзяліцца навіной: 
СМ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
15 ліпеня ў вячэрнім эфіры Першага канала выйдзе праграма «Актуальнае інтэрв’ю» з Міхаілам Саакашвілі. Прэзідэнт Грузіі даў эксклюзіўнае інтэрв’ю...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика