Невядомыя прыкруцілі чужы нумар да машыны Алеся Міхалевіча
19.07.2010 18:06
—
Новости Политики
|
Палітык заўважыў чужы нумар на сваёй машыне ў нядзелю, 18 ліпеня. Як паведаміў Міхалевіч у каментары Еўрарадыё, невядомыя памянялі толькі задні нумар, не крануўшы пярэдні. Алесь Міхалевіч: «Пярэдні нумарны знак застаўся з маім нумарам, а ззаду быў прымацаваны зусім іншы нумарны знак, выдадзены ў Мінску. Давялося цэлую гадзіну правесці ў раённым аддзеле міліцыі, напісаць заяву пра тое, што хтосьці замяніў нумарны знак, і здаць яго ў дзяржаўную аўтаінспекцыю». Па словах Міхалевіча, яму не ўдалося даведацца, каму ж належаў чужы нумар — акурат у гэты час у міліцыянтаў «завісла» камп’ютарная база даных па аўтамабільных нумарах. Міхалевіч не бачыць палітычных матываў у замене знаку і мяркуе, што стаў ахвярай дзіцячага свавольства.Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Палітык заўважыў чужы нумар на сваёй машыне ў нядзелю, 18 ліпеня. Як паведаміў Міхалевіч у каментары Еўрарадыё, невядомыя памянялі толькі задні нумар, не крануўшы...
|
|