Еўракамісар Фюле абвергнуў словы Лукашэнкі. 21.by

Еўракамісар Фюле абвергнуў словы Лукашэнкі

21.07.2010 14:57 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Еўракамісар па пытаннях пашырэння і Еўрапейскай палітыцы добрасуседства Штэфан Фюле, які наведаў Мінск 8–9 ліпеня, абмяркоўваў сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі не толькі на сустрэчах з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і лідэрамі апазіцыі, але і прадстаўнікамі ўлады, у тым ліку з прэзідэнтам Лукашэнкам. Пра гэта ён паведаміў у інтэрв’ю БелаПАН.

Фюле зазначыў, што «пакарыстаўся першым афіцыйным візітам у Беларусь, каб нагадаць: павага фундаментальных правоў і свабод — аснова палітыкі ЕС у адносінах да суседзяў і ключавы фактар развіцця двухбаковых адносін».

«Толькі паважаючы гэтыя фундаментальныя, усеагульныя каштоўнасці, Беларусь зможа поўнасцю пакарыстацца патэнцыялам, які прапаноўвае ЕС як у межах Еўрапейскай палітыкі добрасуседства ў цэлым, гэтак і палітыкі „Усходняга партнёрства“ ў прыватнасці», — сказаў Фюле.

Як паведамлялася раней, на сустрэчы ў Мінску з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і апазіцыйных партый еўракамісар запэўніў, што абмяркуе з афіцыйнымі структурамі сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі.

17 ліпеня Аляксандр Лукашэнка, каментуючы сустрэчу са Штэфанам Фюле, паведаміў журналістам: «Дзякуй богу, мы не закраналі ні пытанні палітыкі гэтай, ні дэмакратызацыі і г.д.».

Паводле слоў прэзідэнта, галоўнымі пытаннямі перамоў былі візавы рэжым («чым нашы грамадзяне правініліся перад вамі?»), «Усходняе партнёрства» і зона свабоднага гандлю («чаму вы блакіруеце нашы тавары, мы ж вашы не блакіруем»).

Падзяліцца навіной: 
Марына Рахлей, БелаПАН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Еўракамісар па пытаннях пашырэння і Еўрапейскай палітыцы добрасуседства Штэфан Фюле, які наведаў Мінск 8–9 ліпеня, абмяркоўваў сітуацыю з правамі чалавека ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика