Лябедзька і Раманчук сустрэліся з Кудрыным і Чубайсам. 21.by

Лябедзька і Раманчук сустрэліся з Кудрыным і Чубайсам

22.07.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Буйная канфэрэнцыя з удзелам расейскіх і беларускіх палітыкаў, эканамістаў, экспэртаў і аналітыкаў пройдзе напрыканцы жніўня ў Маскве.

Пра гэта ў сераду паведаміў адзін з арганізатараў мерапрыемства Анатоль Лябедзька:

«Сёньня раніцай разам з Яраславам Раманчуком і Аляксандрам Дабравольскім я вярнуўся з Масквы, дзе мы вырашылі ўсе арганізацыйныя пытаньні. Такім чынам, жнівеньская беларуска-расейская канфэрэнцыя стане традыцыйнай. Сёлета адметнасьць яе ў тым, што ў ёй хочуць удзельнічаць ня толькі апазыцыйныя палітыкі з Расеі, але і прадстаўнікі расейскай улады — заканадаўчай і выканаўчай.

Першая такая канфэрэнцыя прайшла ў жніўні 2009 году ў Менску.

Мы таксама пабылі на сьвяткаваньні 60-годзьдзя сустаршыні партыі «Правое дело» Леаніда Гозмана. Скарысталіся тым, што тут прысутнічалі такія вядомыя людзі, як, напрыклад, Аляксей Кудрын, Анатоль Чубайс ды іншыя. Кандыдат у прэзыдэнты ад нашай партыі Яраслаў Раманчук доўга размаўляў з міністрам фінансаў Расеі. І гэта была размова не пра Лукашэнку, а дыялёг двух спэцыялістаў у галіне эканомікі».

Крынiца: Наша Ніва

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика