Лукашэнка: Мытны саюз не прынёс Беларусі выгад
22.07.2010 15:14
—
Новости Политики
|
Беларусь ніколі не мела на мэце шкурныя інтарэсы, развіваючы Мытны саюз Беларусі, Расіі і Казахстана і ідучы на інтэграцыю, у тым ліку ў Саюзнай дзяржаве. Пра гэта сёння заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з адказным сакратаром Камісіі Мытнага саюза Сяргеем Глазьевым. Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, беларускі бок не вінаваты ў тым, што «ў нас у Саюзе Беларусі і Расіі не ўсё, мякка кажучы, атрымліваецца». «У нас і рэсурсаў няма, і не было, каб тармазіць Саюз Беларусі і Расіі. Наогул ён ствараўся, каб паказаць прыклад, пакуль атрымліваецца наадварот. Таму, калі ёсць магчымасць рушыць наперад у нейкіх іншых інтэграцыйных утварэннях, Беларусь ніколі не будзе гэтаму перашкаджаць»,— сказаў Аляксандр Лукашэнка. Пры гэтым ён адзначыў, што беларускі бок будзе зыходзіць, у тым ліку са сваіх нацыянальных інтарэсаў, у той час як іншыя дзяржавы ў аснову ставяць толькі нацыянальныя інтарэсы. «Калі нам адкрыта пачынаюць пры гэтым дэманстраваць, што мы там на лаўцы запасных, мы з такім падыходам не згодныя і наколькі гэта магчыма, каб не тармазіць гэтыя працэсы, змагаемся з гэтым, — адзначыў беларускі лідэр. — Калі мы ўбачым, што гэта абсалютна непрымальна для нас, мы будзем шукаць іншыя шляхі». Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што беларускі бок абсалютна не збіраецца тармазіць тыя працэсы, якія пачаліся, аднак, няўхільна выконваючы дасягнутыя дамоўленасці, будзе патрабаваць гэтага ж і ад сваіх партнёраў. Каменціруючы прагучаўшую раней рыторыку, што калі Беларусь не далучыцца да Мытнага саюза, «то мы вас тут нахілім», Аляксандр Лукашэнка сказаў: «Як жа вы нахіліце, калі мы з Расіяй у гэтым плане вельмі далёка зайшлі і ёсць адпаведныя дагаворы. Як жа можна выбудаваць граніцу паміж Беларуссю і Расіяй? Тады трэба дэнансаваць усе дагаворы, якія ў нас ёсць».На заканчэнне кіраўнік дзяржавы яшчэ раз адзначыў, што на сённяшні дзень Мытны саюз Беларусі вялікай выгады пакуль не прынёс, таксама як і шкоды. «Мы працуем на тое, знаходзячыся з рэжыме чакання, каб было лепш», — дадаў беларускі лідэр. Падзяліцца навіной:
Паводле БЕЛТА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта сёння заявіў кіраўнік Беларусі на сустрэчы з адказным сакратаром Камісіі Мытнага саюза Сяргеем Глазьевым.
|
|