Лідэр БНФ: Нацыянал-дэмакратам на выбарах трэба разлічваць толькі на сябе. 21.by

Лідэр БНФ: Нацыянал-дэмакратам на выбарах трэба разлічваць толькі на сябе

24.07.2010 19:28 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ступень уплыву Расіі і Еўропы на вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі будзе невысокай, таму нацыянал-дэмакратычным сілам неабходна разлічваць толькі на сябе. Пра гэта заявіў лідэр Партыі БНФ Аляксей Янукевіч на сходзе членаў сойма 24 ліпеня.

На думку палітыка, Еўропа і ЗША падчас выбарчай кампаніі будуць весці сябе дастаткова пасіўна, у той час як Расія — узмацняць свой уплыў, у першую чаргу ў інфармацыйным плане.

«Да даты правядзення прэзідэнцкіх выбараў інфармацыйная кампанія супраць Лукашэнкі будзе ўзмацняцца. Паказаныя па НТВ сюжэты — не разавыя. Расія будзе працаваць на тое, каб Лукашэнка не стаў прэзідэнтам», — перакананы Янукевіч. У прыватнасці, лічыць ён, Расія можа распаўсюдзіць інфармацыю пра нейкія банкаўскія рахункі прадстаўнікоў уладаў за мяжой.

Разам з тым, адзначыў лідэр Партыі БНФ, рычагі інфармацыйнага ўплыву на насельніцтва Беларусі ў Расіі невялікія, таму не выключана, што Масква будзе спрабаваць стварыць у Беларусі нейкую прарасійскую сілу.

«У такой сітуацыі мы вымушаны змагацца на два фронты — супраць Лукашэнкі і магчымага прарасійскага кандыдата. Нацыянальна-дэмакратычныя сілы павінны разлічваць толькі на сябе», — падкрэсліў палітык.

Паводле прагнозам Янукевіча, улады пойдуць на фальсіфікацыі падчас прэзідэнцкіх выбараў. «Сваю пазіцыю ў такой сітуацыі мы зможам адстаяць толькі плошчы. Ужо цяпер нам трэба рыхтавацца да яе. Іншы спосаб паўплываць на сітуацыю ў нас наўрад ці будзе», — перакананы лідэр партыі.

Нагадаем, ад Партыі БНФ на пасаду прэзідэнта будзе балатавацца намеснік старшыні Рыгор Кастусёў. Пры гэтым партыя працягне перамовы аб вылуэчэнні адзінага кандыдата ў прэзідэнты ў рамках «Беларускага незалежніцкага блока».

Падзяліцца навіной: 
Сяргей Каралевіч, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На думку палітыка, Еўропа і ЗША падчас выбарчай кампаніі будуць весці сябе дастаткова пасіўна, у той час як Расія — узмацняць свой уплыў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика