Лукашэнка: З Белым домам Беларусь зараз вядзе акуратны дыялог
26.07.2010 11:44
—
Новости Политики
|
Беларусь паслядоўна выступае за нармалізацыю стасункаў з ЗША. Пра гэта ў інтэрв’ю сірыйскай газеце «Я ўжо заяўляў пра тое, што палітыка адміністрацыі Барака Абамы, нацэленая на пошук партнёраў, развіццё адносін, заснаваных на ўзаемных інтарэсах і ўзаемнай павазе, сугучная нашым прынцыпам наладжвання міждзяржаўнага супрацоўніцтва, сярод якіх — шматвектарнасць, сумленнасць і адкрытасць. Менавіта гэтымі прынцыпамі варта кіравацца амерыканскай адміністрацыі пры рэалізацыі сваёй палітыкі на беларускім напрамку. Хачу падкрэсліць, што Беларусь ніколі не была ініцыятарам пагаршэння стасункаў з ЗША. Беларусь паслядоўна выступае за іх нармалізацыю», — сказаў А.Лукашэнка. Па словах Аляксандра Лукашэнкі, ён зыходзіць з таго, што і Беларусь, і ЗША ў роўнай ступені зацікаўленыя ў нармалізацыі адносін паміж дзвюма краінамі. «Для гэтага, аднак, патрэбна палітычная воля, трэба адмовіцца ад падыходаў і стэрэатыпаў, што вычарпалі сябе, застарэлых крыўдаў і прэтэнзій. У гэтым кантэксце дзеянне эканамічных санкцый ЗША ў дачыненні да аднаго з найбуйнейшых беларускіх прадпрыемстваў — канцэрна „Белнафтахім“ — перашкаджае нармалізацыі Галоўнае, што ЗША ўсведамляюць бесперспектыўнасць сілавога ціску на нашу краіну, а гэта ў сваю чаргу падштурхоўвае да пошуку разумных метадаў выбудоўвання двухбаковых адносінаў, дадаў кіраўнік дзяржавы. Адказваючы на пытанне, як можна ахарактарызаваць адносіны Беларусі з новай амэрыканскай адміністрацыяй, і ці сталі яны лепшымі з прыходам прэзідэнта Барака Абамы, Аляксандр Лукашэнка сказаў: «З цяперашняй адміністрацыяй Белага дома Рэспубліка Беларусь вядзе акуратны дыялог. У апошні час пачаўся працэс дээскалацыі двухбаковых адносінаў, іх атмасфера патроху нармалізуецца.Злучаныя Штаты ажыццявілі некаторыя невялікія крокі, накіраваныя на паляпшэнне стану двухбаковых адносінаў». Па словах Аляксандра Лукашэнкі, у апошні год актывізаваліся кантакты на высокім і вышэйшым узроўні з прадстаўнікамі амерыканскай адміністрацыі, заканадаўчай улады, дзелавых колаў. «У чэрвені мінулага года я сустрэўся з прадстаўнічай дэлегацыяй Кангрэсу ЗША. У сакавіку 2010 года прыняў кіраўнікоў шэрагу буйных амерыканскіх кампаній. Візіт азнаменаваў сабой нефармальны пачатак дзейнасці Савета дзелавога супрацоўніцтва Беларусь — ЗША. Мы заявілі аб сваёй гатоўнасці пачаць плённае супрацоўніцтва з ЗША не толькі ў эканамічнай, але і ў іншых сферах», — адзначыў кіраўнік дзяржавы. Разам з тым, працягнуў ён, мы з’яўляемся рэалістамі і не разлічваем на істотнае паляпшэнне двухбаковых адносінаў у бліжэйшы час. «Гэта марудны працэс, ён будзе доўгім, але мы гатовыя працаваць з новай амерыканскай адміністрацыяй у гэтым напрамку», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.Ён таксама адзначыў, што, нягледзячы на складаныя двухбаковыя палітычныя адносіны, Беларусь і ЗША не спынялі ўзаемадзеяння па многіх напрамках, якія прадстаўляюць узаемны інтарэс, уключаючы пытанні барацьбы з гандлем людзьмі, міжнародным тэрарызмам, кіберзлачынствамі. Значны двухбаковы патэнцыял у сферах энергетыкі, навукі і тэхналогій, сельскай гаспадаркі і аховы здароўя. «Так што пры належным імкненні Белага дома мы маем рэальныя шанцы выбудаваць нармальныя адносіны, якія выключаюць дыктат і двайныя стандарты», — дадаў Аляксандр Лукашэнка. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіраўнік Беларусі распавёў аб адносінах са ЗША.
|
|