На wikileaks.org ёсць і дакументы, датычныя Беларусі
28.07.2010 15:58
—
Новости Политики
|
Паводле сайта, які праславіўся публікацыяй афганскіх сакрэтаў ЗША, падтрымка ЗША недзяржаўных арганізацый Беларусі ў 2008 і 2009 гадах складала каля $10 мільёнаў. На сайце Сенсацый няма — спачатку ён апісвае фактычную ролю Лукашэнкі ў краіне («Ён дамінуе ў беларускім палітычным жыцці, кантралюючы парламент, урад, службу бяспекі і судовую сістэму»), расказвае пра вынікі выбараў, пераходзіць да лічбаў, якія сведчаць пра эканамічны стан краіны. «Беларуская статыстыка не зусім дакладная. Вытворчыя паказчыкі могуць быць перабольшаныя службовымі асобамі, каб пазбегнуць пакарання Лукашэнкам за невыкананне планавых паказчыкаў», — папярэджвае эксперт. Інтэграцыя з Расіяй трактуюцца як «павольная». «Лукашэнка баіцца, што Расія будзе спрабаваць замяніць яго на больш згаворлівую фігуру. Гэта можа быць фактарам частых кадравых зменаў у беларускім кіраўніцтве», — мяркуе Стывен Вурэл. Раздзел пра супрацоўніцтва з Еўропай таксама не змяшчае нейкіх нечаканасцяў і невядомых фактаў. А вось Дзярждэпартамент просіць выдзеліць $10 мільёнаў у якасці дапамогі на 2009 год. Амерыканская дапамога скіраваная на падтрымку дэмакратычных няўрадавых арганізацыяў, незалежных сродкаў масавай інфармацыі і барацьбы з гандлем людзьмі. Дзярждэпартамент адзначае, што пераслед рэжымам няўрадавых арганізацый, у тым ліку шляхам забароны на замежную дапамогу нават далёкім ад палітыкі арганізацыям і пераследу сяброў нават непалітычных няўрадавых арганізацый, ускладняе наданне амерыканскай дапамогі, піша ў дакладзе Стывен Вурэл. Wikileaks.org — амерыканскі сайт з сакрэтнай інфармацыяй. Ягоныя ўладальнікі атрымліваюць гэтыя дакументы ад невядомых крыніц, набліжаных да ўлады. Праўдзівыя звесткі пра вайну ў Афганістане выклікалі розгалас па ўсім свеце.У заходніх медыях з’явілася серыя расследаванняў, якія базуюцца на гэтых дакументах. Паводле іх, сілы кааліцыі церпяць паразы ў Афганістане, інфармацыя аб ахвярах сярод мірнага насельніцтва замоўчваецца, колькасць нападаў з боку талібаў павялічваецца, а камандуючыя сіламі НАТА выказваюць занепакоенасць, што Пакістан і Іран падтрымліваюць нестабільнасць ў рэгіёне. Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Барака Абамы жорстка скрытыкавала ўладальнікаў сайта за публікацыю дакументаў. Але тыя катэгарычна адмовіліся паведаміць, хто перадаў ім сакрэтныя матэрыялы.Падзяліцца навіной:
Віталь Несцераў Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле сайта, які праславіўся публікацыяй афганскіх сакрэтаў ЗША, падтрымка ЗША недзяржаўных арганізацый Беларусі ў 2008 і 2009 гадах складала каля $10 мільёнаў. |
|