Аляксандр Мілінкевіч бярэ на сябе ролю лідэра прабеларускіх праеўрапейскіх сіл. 21.by

Аляксандр Мілінкевіч бярэ на сябе ролю лідэра прабеларускіх праеўрапейскіх сіл

01.08.2010 18:25 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь можа застацца Беларуссю, толькі выбраўшы еўрапейскі шлях развіцця. Такое меркаванне выказаў у інтэрв’ю БелаПАН лідэр руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч, былы кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2006 года і прэтэндэнт на пасаду кіраўніка дзяржавы на будучых.

«Беларусь можа быць Беларуссю, захаваўшы свае мову і культуру, толькі ў Еўрапейскім саюзе. Інакш мы будзем змагацца за выжыванне, за існаванне, як гэта адбываецца сёння», — сказаў палітык, будучы ў Магілёве на абласной канферэнцыі дэмакратычных сіл, якая прайшла 31 ліпеня.

Параўноўваючы прэзідэнцкія выбары 2006 года з цяперашняй расстаноўкай палітычных сіл, Мілінкевіч зазначыў, што зараз сітуацыя ў краіне «зусім іншая». «Апрача праблем з дэмакратыяй ёсць вялікія праблемы з утрыманнем незалежнасці. Апрача таго, апазіцыя ў 2006 годзе была нядрэнна аб’яднаная, а сёння аб’яднання пакуль не атрымліваецца», — заявіў лідэр руху «За Свабоду».

Адной з найважнейшых мэтаў для дэмакратычных сіл ён бачыць падрыхтоўку не столькі да цяперашніх прэзідэнцкіх выбараў, якіх, паводле слоў Мілінкевіча, «насамрэч няма, і ніхто галасы падлічваць дакладна не будзе», колькі да выбараў, якія будуць аб’яўленыя пасля таго, як «улада вымушана будзе сысці».

«Вось на тых — дэмакратычных — выбарах будзе вырашацца вельмі многае, — упэўнены Мілінкевіч. — І мы павінны рыхтавацца да таго, што будзе на свабодных выбарах: аб’ядноўвацца, умацоўваць нашы сілы, структурыраваць іх, прыцягваць моладзь і гэтак далей».

Што тычыцца асабіста яго задачы, то яна, паводле слоў палітыка, «цалкам ясная»: «Я хацеў бы аб’яднаць людзей, якім не ўсё роўна, дзе будзе Беларусь, які шлях развіцця яна абярэ. Прыцягнуць новых людзей, мець добрыя праграмы перабудоўвання Беларусі. На гэта патрэбна працаваць ўвесь час. Я бяру на сябе ролю лідэра прабеларускіх праеўрапейскіх сіл».

Нагадаем, пра рашэнне балатавацца на пасаду прэзідэнта Мілінкевіч афіцыйна заявіў 3 мая, склікаўшы прэс-канферэнцыю. Ён будзе браць удзел у прэзідэнцкай кампаніі як прадстаўнік руху «За Свабоду».

Апрача Мілінкевіча пра намер балатавацца на пасаду кіраўніка дзяржавы на гэты момант заявілі сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) Віталь Рымашэўскі, лідэр Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч, намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук, першы намеснік старшыні Беларускай партыі «Зялёныя» Юрый Глушакоў, кандыдат ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, а таксама апазіцыйныя палітыкі Андрэй Саннікаў, Алесь Міхалевіч і Мікалай Статкевіч.

Згодна з Канстытуцыяй выбары прэзідэнта павінны прайсці не пазней як 9 лютага 2011 года.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь можа застацца Беларуссю, толькі выбраўшы еўрапейскі шлях развіцця. Такое меркаванне выказаў у інтэрв’ю БелаПАН лідэр руху «За Свабоду» Аляксандр...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика