Беларускія міратворцы накіруюцца на падтрымку міру і бяспекі ў Ліван. 21.by

Беларускія міратворцы накіруюцца на падтрымку міру і бяспекі ў Ліван

03.08.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзевяць прадстаўнікоў Узброеных сіл Беларусі накіруюцца ў Ліван для ўдзелу ў дзейнасці па падтрыманні міру і бяспекі ў гэтай краіне.Паводле звестак прэс-службы прэзідэнта, Аляксандр Лукашэнка 2 жніўня падпісаў указ № 400 "Аб накіраванні ваеннаслужачых Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь для ўдзелу ў дзейнасці па падтрыманні міжнароднага міру і бяспекі ў Ліванскай Рэспубліцы". Група беларускіх міратворцаў будзе знаходзіцца ў складзе Часовых сіл Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у Ліване, паведамляе БелаПАН.

Беларускія ваеннаслужачыя возьмуць удзел у місіі ААН у якасці афіцэраў штаба місіі, урачоў шпіталя, а таксама спецыялістаў па ваенна-грамадзянскім узаемадзеянні. Функцыянальныя абавязацельствы беларускіх прадстаўнікоў будуць звязаны з інфармацыйным забеспячэннем дзейнасці місіі, аказаннем медыцынскай дапамогі міратворцам, ажыццяўленнем узаемадзеяння Часовых сіл з цывільным насельніцтвам і грамадскімі арганізацыямі.

Рашэнне аб накіраванні беларускіх спецыялістаў "прынята на падставе абавязацельстваў Беларусі, якія вынікаюць з далучэння рэспублікі ў 2001 годзе да сістэмы Рэзервовых пагадненняў ААН, якія рэгулююць удзел дзяржаў — членаў арганізацыі ў міратворчай дзейнасці, а таксама ў адпаведнасці з законам Рэспублікі Беларусь ад 29 лістапада 2003 года № 254-З "Аб парадку накіравання ваеннаслужачых, асоб кіруючага і радавога складу органаў унутраных спраў, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, пракурорскіх работнікаў, цывільнага персаналу за межы Рэспублікі Беларусь для ўдзелу ў дзейнасці па падтрыманні міжнароднага міру і бяспекі".

Падрыхтоўка беларускіх міратворцаў "праводзілася ў строгай адпаведнасці з прынцыпамі добраахвотнага ўдзелу, прававой і сацыяльнай абароненасці міратворцаў, усебаковага матэрыяльнага і тэхнічнага забеспячэння".

Выкананне гэтага ўказа "пацвердзіць прыхільнасць Рэспублікі Беларусь справе ўмацавання міжнароднага міру пад эгідай ААН і ў адпаведнасці з прынцыпамі міжнароднага права, а таксама дасць магчымасць узмацніць пазіцыі краіны на міжнароднай арэне, стварыць новыя механізмы для рэалізацыі яе знешнепалітычных інтарэсаў", гаворыцца ў паведамленні.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзевяць прадстаўнікоў Узброеных сіл Беларусі накіруюцца ў Ліван для ўдзелу ў дзейнасці па падтрыманні міру і бяспекі ў гэтай краіне.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика