Каб абмеркаваць сваю стратэгію без мікрафонаў, апазіцыя паехала ў Вільню
05.08.2010 12:17
—
Новости Политики
|
Стратэгію дэмакратычных сілаў на прэзідэнцкіх выбарах абмяркуюць сёння прэтэндэнты на пасаду прэзідэнта і іх прадстаўнікі на сустрэчы ў Вільні. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук. Раманчук: «Будуць прэзентаваныя апошнія сацыялагічныя апытанні, а таксама будзе гаворка наконт стратэгіі дэмакратычных сіл на прэзідэнцкай кампаніі. У сустрэчы будуць браць удзел усе тыя сілы, якія нешта з сябе ўяўляюць у Беларусі. Там збярэцца чалавек 30–40. Вось, я еду, ад Мілінкевіча будуць людзі, ад Саннікава, Някляеў едзе. Не ведаю, ці даедзе Рымашэўскі… І шмат яшчэ хто будзе». Што гэта за сацыялагічнае апытанне і хто яго праводзіў, Раманчук не ўдакладніў. Кажа, сам яго яшчэ не бачыў і падрабязнасцяў не ведае. Між тым, прызнаўся, што нягледзячы на такую прадстаўнічую сустрэчу, пытанне абрання адзінага кандадыта на ёй абмяркоўвацца не будзе. Раманчук: «Пытанне адзінага — гэта пытанне будучыні. Калі будзе адзіная стратэгія, то і выйсці на адзінага кандыдата — гэта зусім іншае пытанне». У Вільню, кажа Раманчук, едуць таму, што на радзіме пагаварыць на сур’ёзныя тэмы і абмеркаваць пытанні «без мікрафонаў» вельмі складана. І такім чынам апазіцыя пакідае за мяжой мікрафоны як спецслужбаў, так і журналістаў. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Стратэгію дэмакратычных сілаў на прэзідэнцкіх выбарах абмяркуюць сёння прэтэндэнты на пасаду прэзідэнта і іх прадстаўнікі на сустрэчы ў Вільні. Пра... |
|