«У распараджэнні Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі ёсць чатыры ракетныя комплексы С‑300PT». 21.by

«У распараджэнні Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі ёсць чатыры ракетныя комплексы С‑300PT»

05.08.2010 20:06 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Учора раніцай у стужцы іранскага недзяржаўнага агенцтва навінаў Фарс з’явілася інфармацыя пра беларускія ракетныя корпусы ў гэтай краіне. Потым гэтая нататка знікла. Прапануем увазе чытачоў арыгінальны пераклад навіны.

25 і 26 ордзібэхэшта 1387 года [10 ліпеня 2008 — заўвага перакладніка] лібанскі тэлеканал «Аль‑Манар» у пасьляабедзенным этэры гэтых дзён дэманстраваў і аналізаваў іранскую вайсковую магутнасьць. У праграме былі паказаныя найноўшыя ўзбраеньні, вырабленыя міністэрствам абароны.

Аднак самай цікавай часткай гэтай праграмы быў паказ сюжэту пра перадавую ракетную сыстэму абароны, то бок С‑300 з эмблемай Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі. Аналітык лібанскага тэлеканалу, зазначыўшы, што Іран купіў чатыры комплексы С‑300 у Беларусі, сказаў: «Знаючы таленавітых іранскіх інжынэраў, няма сумневу, што абарончая прамысловасьць Ірану цягам кароткага часу зробіць мантаж гэтае зброі.

Паміж тым летась ужо была абнародаваная, а пасьля абвергнутая навіна, што ў Ірана ё С‑300. Аднак зараз усе сумневы ператварыліся ва ўпэўненасьць.»

Паводле паведамленьняў, апублікаваных у міжнародных СМІ, Іран мае чатыры комплексы С‑300, два зь якіх купленыя ў Беларусі, а яшчэ два атрыманыя ад невядомай краіны.

[Далей ідуць тры абзацы з пералікам тактыка‑тэхнічных характарыстык С‑300]

Несумненна, зважаючы на наяўныя сьведчаньні і атрыманую інфармацыю, узброеныя сілы Ісламскай Рэспублікі Іран маюць іх у сваім распараджэньні. Варта нагадаць, што валоданьне стратэгічнай зброяй накшталт С‑300, якая зьяўляецца найноўшай і самай эфэктыўнай сыстэмай ракетнай абароны ў сьвеце, лёгка і значным чынам зьменіць геапалітычны балянс Ірана ў рэгіянальным маштабе Блізкага Ўсходу і па‑за ім

. Гэтая сыстэма побач з абарончай ракетнай сыстэмай Тур М‑1 і іншымі ракетнымі сыстэмамі, якія ўжо ёсьць у распараджэньні Ірана, надасьць высокую абарончую магутнасьць кампанэнту супрацьпаветранай абароны ваенна‑паветраных сіл (нядаўна супрацьпаветраныя сілы былі афіцыйна ператвораныя ў самастойны род войскаў), а таму можна з упэўненасьцю казаць, што зважаючы на інфармацыю па ракетах і вайсковай магутнасьці, ніводная птушка ня можа пачуваць сябе ў бясьпецы ад гэтага віду сыстэмаў.

[яшчэ два абзацы «Пра С‑300»]

Падзяліцца навіной: 
Літаральны пераклад з пэрсыдзкай Сяргея Богдана

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пераклад навіны недзяржаўнага іранскага агенцтва Фарс пра ракетныя комплексы з Беларусі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика