Лукашэнка загадаў навучыць расейцаў, як тушыць пажары
12.08.2010
—
Новости Политики
|
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў пра гатоўнасьць аказаць дадатковую, "на якую здольныя", дапамогу Расеі ў тушэньні пажараў і падтрымаць сельскую гаспадарку пацярпелых ад засухі расейскіх рэгіёнаў. Падчас сустрэчы з прэзыдэнтам Татарстану Рустамам Міньніханавым ён заявіў пра гатоўнасьць "сфармаваць і накіраваць новыя атрады" ў Расею."Ніякай палітыкі тут няма, ня трэба накручваць СМІ. Тут няма абсалютна ніякай палітыкі. Якая можа быць палітыка, калі гараць вёскі? Мы ніколі ня будзем лічыць расейцаў і Расею чужой для сябе краінай і людзьмі. Бяда для нас усіх агульная". Пры гэтым беларускі прэзыдэнт заявіў, што ў Беларусі таксама складаецца неспрыяльная сытуацыя, асабліва на поўдні. Аднак Беларусь абрала "актыўны мэтад барацьбы з гэтымі ўзгараньнямі" і "ў нас атрымалася захаваць усе вёскі, якія знаходзяцца ў лясах". А. Лукашэнка даручыў прэм'ер-міністру Сяргею Сідорскаму зьвязацца з губэрнатарам Маскоўскай вобласьці і мэрам Масквы і прапанаваць, як дзейнічаць у барацьбе з тарфянымі пажарамі. "Хачу падкрэсьліць, што па ўсіх пытаньнях у нас ёсьць пэўны вопыт і мы гатовыя дапамагчы расейцам", — адзначыў кіраўнік Беларусі. А. Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі "хлеба хопіць, улічваючы наяўнасьць пэўнага запасу. Мы вытрымаем гэты націск, і калі застануцца рэзэрвы, мы вам абавязкова дапаможам у сілу нашых асаблівых адносінаў". "Калі вам патрэбныя будуць нашы прадукты харчаваньня, то калі ласка", — сказаў прэзыдэнт Беларусі. Крынiца:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў пра гатоўнасьць аказаць дадатковую, "на якую здольныя", дапамогу Расеі ў тушэньні пажараў і падтрымаць сельскую... |
|