У праграме НТВ стаіць інтэрв'ю з «Аляксандрам Казуліным, кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь»
21.08.2010 14:51
—
Новости Политики
|
Яго пакажуць у нядзелю, а 22.45. Казулін карэспандэнту «НН»: «Самі ўсё пабачыце».
«Праграма «Без купюр». Інтэрв’ю з Аляксандрам Казуліным — кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь» — такі анонс стаіць у Няўжо Казулін на тэлефанаванне адказаў ухіліста. — Спадару Казулін, у праграме НТВ стаіць інтэрв’ю з «Аляксандрам Казуліным, кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь». Гэта азначае, што Вы рашылі балатавацца ў прэзідэнты? — (Смех у слухаўцы.) Можа быць, маецца на ўвазе — Дык Вы не рашылі? — Зразумела. — А што будзе ў праграме? Пра што была гаворка? — Калі пакажуць, самі ўсё пабачыце. — Там будзе нешта сенсацыйнае? — Пабачыце! Аляксандр Казулін удзельнічаў у выбарах у 2006 годзе і скончыў іх трэцім па папулярнасці палітыкам пасля Лукашэнкі й Мілінкевіча.У часе Плошчы ён вагаўся разам з Мілінкевічам наконт тактыкі дзеянняў. Малалікасць (каля 20 тысяч дэманстрантаў) не давала маральнага права абвесціць сябе пераможцам выбараў, падлік галасоў на якіх немагчыма было праверыць. Спрабуючы сцвердзіць сябе як больш рашучага лідэра, 25 Сакавіка 2006 года Казулін заклікаў дэманстрантаў прайсці да турмы на Акрэсціна, дзе тады ўтрымлівалі каля 600 арыштаваных маніфестантаў. На ягоны заклік адгукнулася некалькі тысяч чалавек, якіх рассеяў спецназ у верхавінах Нямігі.Улады баяліся штурму турмы. Пасля гэтага Казуліна па надуманым абвінавачванні пасадзілі. Выйшаў ён з турмы толькі за два гады пад ціскам ЗША і Еўрасаюза, які зрабілі ягонае вызваленне ўмовай нармалізацыі адносінаў з Беларуссю. Асаблівую настойлівасць праявіла Амерыка: у часе працяглай галадоўкі палітвязня амерыканскі дыпламат нават агучыў пытанне Казуліна на Радзе бяспекі ААН. У часе ягонага турэмнага зняволення памёрла ад раку ягоная жонка.Пасля вызвалення Казулін не далучыўся ні да адной палітычнай групоўкі. Ён спрабаваў стварыць арганізацыю «Беларускі дом» на базе некалькіх суполак інтэлігенцыі і нацыянальных актывістаў. Аднак спроба не ўдалася, бо лідэры Згуртавання беларусаў свету і Саюза пісьменнікаў пабачылі ў тым небяспеку ўцягвання ва ўнутрыапазіцыйныя палітычныя змаганні на баку адной з груповак. Казулін таксама страціў сувязі з У канцы Казуліна падтрымліваюць дзве Варта адзначыць, што доўгі час НН не ўдавалася звязацца з Казуліным. Мы хацелі зрабіць з ім інтэрв’ю з нагоды «Хроснага бацькі». Але доўгі час ён не ўзнімаў слухаўкі або быў недаступны. Апошні раз ваш кар. бачыў яго на прыёме ад імя французскага пасла з нагоды Дня ўзяцця Бастыліі. Вядома, што Казулін улетку пабываў у Нарвегіі, дзе выступаў на сусветным форуме праваабаронцаў і змагароў за дэмакратыю. Унутры Беларусі ён і ягоныя паплечнікі выбралі тактыку канспірацыі. У фільме «Хросны бацька» НТВ падавала нязменна ўсмешлівага Казуліна як лідэра апазіцыі. Казулін мае пэўныя сувязі з бізнэсоўцамі беларускага паходжання, якія аселі ў Расіі. Пагаворвалі, што менавіта яны фінансавалі кампанію Казуліна ў Падзяліцца навіной:
Мікола Бугай Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яго пакажуць у нядзелю, а 22.45. Казулін карэспандэнту «НН»: «Самі ўсё пабачыце».
|
|