Фотафакт. Лукашэнка на саміце ў Ерэване, нібы асуджаны. 21.by

Фотафакт. Лукашэнка на саміце ў Ерэване, нібы асуджаны

22.08.2010 13:42 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 © Фота Ройтэрз
 © Фота Ройтэрз

Беларусь у снежні ўзначаліць Арганізацыю Дамовы пра калектыўную бяспеку (АДКБ), Аляксандр Лукашэнка гатовы прыняць старшынства. Пра гэта паведаміў прэзідэнт Расеі Дзмітрый Мядзведзеў 20 жніўня па выніках нефармальнага саміта АДКБ у Ерэване.

«Мы дамовіліся аб тым, што ў снежні старшынства ў АДКБ пяройдзе да аднаго з членаў АДКБ — Беларусі. Прэзідэнт Беларусі выказаў гатоўнасць прыняць яго. Нас гэта вельмі радуе», — сказаў расейскі лідэр на прэс-канферэнцыі па выніках саміта, які, па інфармацыі РІА «Навіны», працягваўся больш за 2,5 гадзіны, даўжэй запланаванага часу.

Мядзведзеў падзякаваў армянскаму калегу за арганізацыю сустрэчы. «Гэта спрыяла прадуктыўнаму абмену думкамі [на саміце], які працягваўся больш чым, напэўна, мы планавалі. Прычым працягваўся больш зацікаўлена, вельмі адкрыта і ў карэктнай манеры», — сказаў Мядзведзеў.

Падзяліцца навіной: 
СГ; цыт. інфармагенцтваў

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 © Фота Ройтэрз Беларусь у снежні ўзначаліць Арганізацыю Дамовы пра калектыўную бяспеку (АДКБ), Аляксандр Лукашэнка гатовы прыняць старшынства. Пра гэта...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика