Рубінаў: Беларусь павінна быць паўнапраўна прадстаўлена ў структурах ЕС. 21.by

Рубінаў: Беларусь павінна быць паўнапраўна прадстаўлена ў структурах ЕС

23.08.2010 14:58 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь павінна быць паўнапраўна і паўнацэнна прадстаўлена ў асноўных еўрапейскіх структурах. Пра гэта заявіў 23 жніўня на сустрэчы з дакладчыкам па Беларусі камісіі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) па палітычных пытаннях Сінікай Хурскайнен старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Анатоль Рубінаў.

«Беларусь павінна быць паўнапраўна і паўнацэнна прадстаўлена ў асноўных структурах Еўрасаюза», — сказаў Рубінаў, зазначыўшы, што «ўсяму еўрапейскаму дому трэба, каб у Беларусі быў мір і ўстойлівасць».

У сваю чаргу Хурскайнен падкрэсліла, што прыехала ў Беларусь «слухаць і абмяркоўваць праблемныя пытанні, звязаныя з развіццём адносін Беларусі і Савета Еўропы».

«Я хацела б адзначыць тры асноўныя пытанні, якія хвалююць Савет Еўропы, — правы чалавека, дэмакратыя і вяршэнства закона», — падкрэсліла дакладчык.

Хурскайнен дадала, што падчас свайго візіту ў Беларусь чакае ўбачыць, што рэспубліка робіць «крокі ў напрамку Еўропы». Яна таксама выказала надзею на працяг дыялогу Савета Еўропы з Беларуссю ў будучым.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь павінна быць паўнапраўна і паўнацэнна прадстаўлена ў асноўных еўрапейскіх структурах. Пра гэта заявіў 23 жніўня на сустрэчы з дакладчыкам...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика