Лукашэнка загадаў пракуратуры кантраляваць праваахоўныя органы
25.08.2010 12:06
—
Новости Политики
|
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Рыгора Васілевіча. Прэзідэнту даложана аб прымаемых мерах, накіраваных на папярэджанне і выкараненне правапарушэнняў. За 7 месяцаў 2010 года колькасць асабліва цяжкіх злачынстваў у краіне скарацілася на 11 працэнтаў, з іх забойстваў — на 20 працэнтаў, цяжкіх цялесных пашкоджанняў — на 12 працэнтаў, грабяжоў — на 14 працэнтаў. Таксама амаль на 13 працэнтаў скарацілася злачыннасць сярод непаўналетніх. Разам з тым захоўваецца і шэраг праблем. Так, не скарачаецца рэцыдыўная злачыннасць, што сведчыць аб недахопах у рабоце як органаў пракуратуры, абавязаных каардынаваць работу па папярэджанню злачынстваў, так і непасрэдна органаў унутраных спраў, а таксама мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў. Захавалася на ўзроўні мінулага года і колькасць разбояў. У бягучым годзе пракуратура ўзмацніла нагляд за работай суб’ектаў, надзеленых кантрольнымі паўнамоцтвамі: у іх адрас унесена 742 акты пракурорскага нагляду, 378 службовых асоб прыцягнута да адказнасці.Кіраўніку дзяржавы таксама было даложана аб ходзе работы над Канцэпцыяй удасканалення мер крымінальнай адказнасці і сістэмы выканання крымінальных пакаранняў. Прэзідэнт запатрабаваў паскорыць работу над гэтым важным дакументам, зыходзячы з таго, што ў сучасных умовах неабходна яшчэ больш ўзважана падыходзіць да назначэння пакаранняў, звязаных з пазбаўленнем волі, і больш шырока прымяняць штрафы. Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў узмацніць пракурорскі нагляд за выкананнем заканадаўства ўсімі праваахоўнымі і кантрольнымі органамі, значна больш увагі надаваць таму, як забяспечваюцца правы і свабоды грамадзян. Падзяліцца навіной:
БЕЛТА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіраўнік дзяржавы прыняў з дакладам генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Рыгора Васілевіча.
|
|