Беларускае МЗС: Выхадка каля пасольства скіраваная супраць беларуска-расійскіх адносінаў. 21.by

Беларускае МЗС: Выхадка каля пасольства скіраваная супраць беларуска-расійскіх адносінаў

31.08.2010 10:48 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Міністэрства замежных спраў Беларусі выказала заклапочанасць у сувязі са здарэннем каля пасольства Расійскай Федэрацыі ў Мінску. Пра гэта гаворыцца ў спецыяльнай заяве начальніка ўпраўлення інфармацыі — прэс-сакратара МЗС Андрэя Савіных.

«Мы з заклапочанасцю і абурэннем успрынялі інфармацыю аб здарэнні каля пасольства Расійскай Федэрацыі. Гэтая злачынная хуліганская выхадка скіравана супраць цвярозага розуму і беларуска-расійскіх адносінаў», — гаворыцца ў заяве.

«Мы разлічваем, што вінаватыя панясуць суровае пакаранне ў адпаведнасці з законам», — падкрэсліў Савіных.

Нагадаем, позна вечарам 30 жніўня на тэрыторыю расійскага пасольства ў Мінску была кінута бутэлька з запальнай сумессю. Пацярпела службовая машына дыпмісіі, якая знаходзілася на стаянцы на тэрыторыі пасольства. Распачата справа на падставе артыкула 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства).

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта гаворыцца ў спецыяльнай заяве начальніка ўпраўлення інфармацыі, прэс-сакратара МЗС Андрэя Савіных.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика