Правакацыя? Расійскую амбасаду ў Мінску закідалі кактэйлямі Молатава. 21.by

Правакацыя? Расійскую амбасаду ў Мінску закідалі кактэйлямі Молатава

31.08.2010 10:48 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На тэрыторыю амбасады кінулі дзве бутэлькі з запальнай сумессю. У выніку адна з машын была часткова пашкоджаная.

У Мінску на тэрыторыю амбасады Расійскай Федэрацыі 30 жніўня позна ўвечары невядомы зламыснік кінуў бутэльку з запальнай сумессю.

Па іншых дадзеных, бутэлек было дзве. У выніку адна бутэлька трапіла ў службовую машыну, прыпаркаваную на стаянцы амбасады. Пра гэта «Інтэрфаксу» паведаміў супрацоўнік дыпламатычнага прадстаўніцтва, які стаў адным з сведак здарэння. У інцыдэнце ніхто не пацярпеў.

Па дадзеных МНС Беларусі, інцыдэнт адбыўся каля 22:50. Па словах крыніцы, бутэлька з запальнай сумессю, патрапіўшы ў задняе шкло аўтамабіля Мазда 3, разбіла яго і ў салоне загарэлася.

Прадстаўнік МНС Беларусі паведаміў РІА «Навіны», што «як такога пажару не было», і дапамога пажарных не патрабавалася. Па дадзеных МНС, на тэрыторыю амбасады былі кінутыя дзьве бутэлькі з запальнай сумессю.

Служба аховы амбасады звярнулася ў беларускія праваахоўныя органы. Супрацоўнікі пасольства РФ у Мінску пакуль устрымліваюцца ад афіцыйных каментароў.

Праваахоўныя органы Беларусі таксама пакуль афіцыйна не пацвердзілі, але і не аспрэчылі інфармацыю, звязаную з гэтым інцыдэнтам. Аднак вядома, што прадстаўнікі гэтых структур выязджалі на месца здарэння.

У дзяжурнай частцы ГУУС Мінгарвыканкама паведамілі, што па інцыдэнце ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле 339 КК РБ (хуліганства). Рэшткі гаручай вадкасці забраныя для экспертызы, таксама ўстанаўліваюцца асобы людзей, якія кінулі бутэлькі.

Начальнік аддзелу інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Аляксандр Ластоўскі таксама паведаміў некаторыя падрабязнасці інцыдэнта. У прыватнасці, стала вядома, што на месцы злачынства зноёдзеная бутэлька ёмістасцю 0.33 літра з рэшткамі запальнай сумесі, а таксама аскепкі яшчэ адной бутэлькі з рэшткамі фіціля.

Падзяліцца навіной: 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На тэрыторыю амбасады кінулі дзве бутэлькі з запальнай сумессю. У выніку была пашкоджаная адна з машын.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика