Мілінкевіч не будзе ўдзельнічаць у выбарах
31.08.2010 14:51
—
Новости Политики
|
Сам Мілінкевіч гаварыць на гэтую тэму не захацеў: «Калі будзе такая заява, то вы пра яе даведаецеся». Аляксандр Мілінкевіч удзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах 2006 года. Па афіцыйных звестках, ён заняў другое месца з больш чым 6% галасоў. Па звестках незалежных сацыёлагаў, ён сапраўды быў другім паводле папулярнасці, але ягоная падтрымка дасягала 18%. Найхутчэй, што большасць сяброў каманды Мілінкевіча падтрымае на выбарах Алеся Міхалевіча.Ад правацэнтрысцкіх сілаў вылучаныя таксама кандыдатуры намесніка старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва і сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталя Рымашэўскага. Асобна вядзе сваю кампанію каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Андрэй Саннікаў. Падзяліцца навіной:
Зміцер Панкавец Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле інфармацыі «НН», лідэр Руху «За Свабоду» мае намер абвесціць пра адмову бліжэйшымі днямі. |
|