Затрымалі за распаўсюд указа Лукашэнкі
31.08.2010 14:51
—
Новости Политики
|
У Салігорску міліцыя затрымала апазыцыйную актывістку Тацьцяну Кучынскую. Па тэлефоне яна пасьпела паведаміць «Свабодзе», што была затрыманая на Калгасным рынку, калі інфармавала яго наведнікаў і гандляроў аб прызначаным на 15 гадзін калектыўным сходзе на рынку «Кастрычніцкі». «Калі я гутарыла зь людзьмі, то раздавала ім газэту «Мы і рынак» зь лягатыпам кампаніі «Гавары праўду», а таксама буклет з надрукаваным тэкстам указа прэзыдэнта № 618 «Аб арэндзе». Дзяжурны Салігорскага РАУС патлумачыў «Свабодзе», што падставай для затрыманьня Тацьцяны Кучынскай стала менавіта распаўсюджваньне ёю газэты і буклета, якія мусіць атрымаць экспэртную ацэнку аб іх законнасьці. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Салігорску міліцыя затрымала апазыцыйную актывістку Тацьцяну Кучынскую.Па тэлефоне яна пасьпела паведаміць «Свабодзе», што была затрыманая... |
|