Уладзімір Барадач: Гэтая ўлада разумее толькі сілу
02.09.2010 13:43
—
Новости Политики
|
Палкоўнік спецназа і крытык Лукашэнкі Уладзімір Барадач гатовы застацца ў эміграцыі.
У сярэдзіне «Наша Ніва»: Сапраўды, збіраецеся застацца ў Германіі? Уладзімір Барадач: Думаю над гэтым. Такая сітуацыя ў мяне склалася, альбо садзіцца ў турму, альбо заставацца тут. За час адсутнасці ў Беларусі на маёй кватэры прайшоў несанкцыянаваны ператрус. Нешта шукалі. Думаю, што любыя дакументы, якія датычаць Саюза афіцэраў. Ён усё ж існуе. Ёсць група маіх таварышаў, якія не адмовяцца ад сваіх перакананняў. Ёсць неабходная колькасць людзей, якія ў пэўных абставінах маглі б паўплываць на рашэнне тых ці іншых па¬дзей. Цяпер самых актыўных з нас паспрабуюць ізаляваць ад удзелу ў выбарах і найперш паслявыбарчых падзеяў. Бо выбараў няма. Адзіны метад барацьбы ў сённяшніх умовах — сілавы ціск. Іншыя метады на рэжым не паўплываюць.«НН»: Але ж Вы не з пужлівых людзей. УБ: Для мяне гэта складанае маральнае пытанне. Што я змагу зрабіць за Разумею, што застацца на Захадзе — гэта фактычна здацца. У мяне няма страху. Я проста хачу дабіцца нейкага выніку. «НН»: А самі не думалі ўдзельнічаць у выбарах? УБ: Той парад прэзідэнтаў, што ёсць цяпер, ужо раздражняе публіку. Ісці на выбары для мяне было б немаральна. Апазіцыі важна аб’яднацца, каб паказаць усю нелегітымнасць Лукашэнкі, каб з гэтым згадзіліся і Расія, і Захад. Людзі, якія адхіляць Лукашэнку ад улады, будуць героямі. «НН»: У вас ёсць спадзяванні на дапамогу Расіі? УБ: Скінуць гэты рэжым можна толькі з падтрымкай Расіі. Захад хоча правесці перамены больш маральнымі прынцыпамі. Была добрая спроба ўцягнуць Беларусь ва «Усходняе партнёрства», але гэта вельмі тонкі шлях і не з прэзідэнтам Лукашэнкам.Расія ў дадзенай сітуацыі — асноўны гулец. З Расіяй можна дамовіцца. Нам будзе мала толькі ўласнай рашучасці, трэба дапамога і звонку. «НН»: Думаеце, Вам помсцяць за ўдзел у «Хросным бацьку»? УБ: Там была паказаная толькі маленькая частка з запісанага, зусім неістотная. Больш сур’ёзныя рэчы, магчыма, пакажуць у наступных частках, а можа ўвогуле не пакажуць. Дарэчы, нядаўна ад майго імя сфальсіфікавалі зварот, дзе нас фактычна зрабілі саюзнікамі Лукашэнкі. Наш зварот быў вельмі рэзкі. Ні пра якое супрацоўніцтва з рэжымам гаворка не ішла. *** Уладзімір Барадачнар. у 1951 годзе ў вёсцы Нача (Крупскі раён). Скончыў мінскую Сувораўскую і разанскую Дэсантную (факультэт «Спецназ») вучэльні. У 1981–1983 ваяваў у Афганістане. Камандаваў Мар’інагорскай брыгадай спецназа. Звольніўся ў запас у 1993. Вядомасць атрымаў у 1996 падчас процістаяння Лукашэнкі з Вярхоўным Саветам. У Барадачу бачылі магчымыга кіраўніка вайсковага перавароту. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Палкоўнік спецназа і крытык Лукашэнкі Уладзімір Барадач гатовы застацца ў эміграцыі.
|
|