Расія выдасць Беларусі кандыдата філасофскіх навук за крытыку Лукашэнкі?
06.09.2010 12:06
—
Новости Политики
|
Кандыдата філасофскіх навук Мікалая Пятроўскага вінавацяць у атрыманні хабару ў 130 долараў. Расія можа выдаць яго Беларусі. Калегі Пятроўскага сцвярджаюць, што нагодай для арышту стала крытыка беларускага прэзідэнта. Пятроўскі дазволіў сабе рэзкую крытыку кіраўніка Беларусі пасля параду 9 траўня 2009 года, дзе той з’явіўся разам з малым сынам, апранутым у такую ж форму галоўнакамандуючага, інфармуе «Эхо Москвы». Па звестках часопіса «The New Times», у Пятроўскага ёсць расійскі пашпарт, але расійскія міграцыйныя органы хочуць пазбавіць яго грамадзянства. Да той пары навукоўца нельга будзе выслаць. Пятроўскі нарадзіўся ў Растоўскай вобласці, меў маскоўскую прапіску і не адмаўляўся ад расійскага грамадзянства. Аднак да 1993 года ён пражываў у Беларусі. У З пачаткам навучальнага года Мікалай Пятроўскі павінен быў выкладаць у Маскоўскай адкрытай сацыяльнай акадэміі. У ВНУ кажуць, што ён хварэе і часова адсутнічае, але неўзабаве павінен пачаць працу. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кандыдата філасофскіх навук Мікалая Пятроўскага вінавацяць у атрыманні хабару ў 130 долараў. Расія можа выдаць яго Беларусі.Калегі Пятроўскага сцвярджаюць, што...
|
|