Лазавік: . 21.by

Лазавік:

06.09.2010 13:41 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Я ня маю дакладнай інфармацыі пра тое, калі Палата прадстаўнікоў будзе прызначаць прэзыдэнцкія выбары, на пазачарговай сэсіі, якая пачнецца 7 верасьня альбо на чарговай, якая адкрываецца 2 кастрычніка, — заявіў сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалай Лазавік. — Але звычайна дэпутаты пры падрыхтоўцы гэтага пытаньня парадку дня зьвяртаюцца да нас па кансультацыі. Пакуль жа запытаў ад іх у ЦВК не паступала».

Спадар Лазавік нагадаў, што дзейнае заканадаўства вызначае толькі дату, пазьней за якую прэзыдэнцкія выбары праводзіць нельга. У дадзеным выпадку гэта 6 лютага 2011 году.

«Выбары прызначаюцца не пазьней за 5 месяцаў да завяршэньня паўнамоцтваў дзейнага кіраўніка дзяржавы, а праводзяцца не пазьней за два месяцы. Вось адкуль і ўзялася гэта дата» — патлумачыў сакратар Цэнтарвыбаркаму.

Падзяліцца навіной: 
svaboda.org

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Я ня маю дакладнай інфармацыі пра тое, калі Палата прадстаўнікоў будзе прызначаць прэзыдэнцкія выбары, на пазачарговай сэсіі, якая пачнецца 7 верасьня...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика