Чатыры беларускамоўныя кандыдаты сустрэліся ў Берштах. 21.by

Чатыры беларускамоўныя кандыдаты сустрэліся ў Берштах

14.09.2010 12:05 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Чатыры патэнцыйныя кандыдаты ў прэзідэнты правялі сустрэчу на Гродзеншчыне ў вёсцы Бершты.

Яе зладзілі лідар руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч, кандыдат ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, незалежны палітык Алесь Міхалевіч і прэтэндэнт ад Зялёных Юрый Глушакоў.

Палітыкі абмеркавалі палітычную і эканамічную сітуацыю ў краіне. Як распавёў Рыгор Кастусёў, удзельнікі сустрэчы не выбіралі між сабой аднаго прэтэндэнта у прэзідэнты.

«Паміж намі чатырма ўзнік давер адзін да аднаго. Вырашылі сустрэцца і паразмаўляць. Сустрэча скончылася паспяхова. Проста ёсць дамоўленасць пра супрацоўніцтва ў будучай выбарчай кампаніі. Без вызначэння агульных пазіцый было цяжка. Цяпер мы іх вызначылі».

Падрабязныя вынікі сустрэчы хаваюцца ў сакрэце. Як паведаміў Алесь Міхалевіч, іх абвесцяць на адмысловай канферэнцыі па меры развіцця падзеяў.

Падзяліцца навіной: 
Еўрарадыё

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мілінкевіч, Кастусёў, Міхалевіч і Глушакоў абмеркавалі палітычную і эканамічную сітуацыю ў краіне.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика