Лукашэнка: У выпадку з'яўлення трэцяга дзіцяці ў сям'і кватэра павінна быць гарантавана
17.09.2010 10:49
—
Новости Политики
|
У Беларусі неабходна ажыццявіць комплекс дзейсных мер па матэрыяльнай і маральнай падтрымцы сям’і. На гэтым акцэнтаваў увагу Аляксандр Лукашэнка ў сваім выступленні 16 верасня на шостым з’ездзе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Як паведамляе Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ўсё гэта спрыяла пэўнай стабілізацыі дэмаграфічнай сітуацыі. Але, як мяркуе Лукашэнка, «супакойвацца рана і трэба ісці далей». Прэзідэнт лічыць неабходным адкарэктаваць жыллёвую праграму з улікам таго, што ў краіне трэба вырашаць дэмаграфічную праблему. «Калі і далей мы не будзем забяспечваць станоўчага прыросту насельніцтва, мы як дзяржава не адбудземся, — сказаў Лукашэнка. — Нам трэба хаця б 30 млн. чалавек, а мы да 10 млн. не дацягваем. Што такое 10 млн. на такую тэрыторыю?».« «Дзяржава павінна дапамагчы сем’ям. Трое дзяцей у сям’і — гэта ўжо істотны прырост насельніцтва. А калі мы сканцэнтруем рэсурсы на аказанні дапамогі сям’і пры нараджэнні чацвёртага і пятага дзіцяці, то гэта дапаможа вырашэнню дэмаграфічнай праблемы», — адзначыў Лукашэнка. Прэзідэнт запатрабаваў таксама асаблівую ўвагу надаць праблеме сацыяльнага сіроцтва. Паводле яго слоў, за апошнія некалькі гадоў атрымалася істотна палепшыць сітуацыю. Кіраўнік дзяржавы таксама сказаў, што важнай задачай з’яўляецца перасяленне дзяцей з Аляксей Арэшка, БелаПАН. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі неабходна ажыццявіць комплекс дзейсных мер па матэрыяльнай і маральнай падтрымцы сям’і. На гэтым акцэнтаваў увагу Аляксандр Лукашэнка ў... |
|