Калектыву рэдакцыі "Народнай газеты"
02.10.2010
—
Новости Политики
|
Дарагія сябры! Сардэчна віншую вас з 20-годдзем выхаду ў свет першага нумара вашага выдання. "Народная газета" — равесніца суверэннай Беларусі, сведка паступовага развіцця нашай дзяржавы. І хоць станаўленне яе было няпростым, у апошнія гады выданне з'яўляецца надзейным правадніком дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі. Ваша газета дапамагае чытачам аб'ектыўна ацэньваць падзеі, што адбываюцца ў нашай краіне і за мяжой. Упэўнены, што нацэленасць на будучыню, стваральная энергія і высокі творчы патэнцыял вашага калектыву стануць залогам плённай працы на карысць нашай Радзімы. Ад усёй душы зычу супрацоўнікам, аўтарам і чытачам "Народнай газеты" моцнага здароўя, невычэрпнага натхнення, поспехаў і дабрабыту. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарагія сябры! Сардэчна віншую вас з 20-годдзем выхаду ў свет першага нумара вашага выдання. "Народная газета" — равесніца суверэннай Беларусі, сведка... |
|