Прамыя тэлефонныя лініі кіраўнікоў дзяржорганаў з насельніцтвам стануць рэгулярнымі
02.10.2010
—
Новости Политики
|
Беларускія чыноўнікі будуць рэгулярна праводзіць гутаркі з насельніцтвам. Прэзідэнт Беларусі 29 верасня падпісаў указ № 502, якім унесены змяненні і дапаўненні ва ўказ ад 16 чэрвеня 2003 года № 254 "Аб дзейнасці інфармацыйна-прапагандысцкіх груп і аб удзеле кіраўнікоў рэспубліканскіх і мясцовых дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый у ідэалагічнай рабоце", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. У адпаведнасці з палажэннямі ўказа кіраўнікі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў абавязаны не радзей як адзін раз у два месяцы праводзіць прамыя тэлефонныя лініі, кіраўнікі іншых дзяржорганаў, а таксама дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Прэзідэнту або ўраду, — не радзей як адзін раз у квартал. У мясцовых выканаўчых і распарадчых органах будуць створаны гарачыя лініі для работы з насельніцтвам. Указам таксама вызначана, што старшыні аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама не радзей як адзін раз у квартал будуць праводзіць прэс-канферэнцыі для прадстаўнікоў рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі. Як растлумачылі ў прэс-службе, дакумент прыняты з мэтай далейшага ўдасканалення сістэмы работы дзяржаўных органаў з насельніцтвам. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускія чыноўнікі будуць рэгулярна праводзіць гутаркі з насельніцтвам. Прэзідэнт Беларусі 29 верасня падпісаў указ № 502, якім унесены змяненні і дапаўненні ва... |
|