Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Беларускую дзяржаўную сельгасакадэмію са 170-годдзем
02.10.2010
—
Новости Политики
|
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Беларускай дзяржаўнай ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчай акадэміі са 170-годдзем з дня заснавання ВНУ. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. "Ваша ВНУ прайшла вялікі шлях — ад земляробчай школы да буйнейшай шматпрофільнай вышэйшай навучальнай установы аграрнага напрамку", — гаворыцца ў віншаванні. Аляксандр Лукашэнка адзначыў значны ўклад прафесарска-выкладчыцкага складу акадэміі ў развіццё фундаментальных і прыкладных даследаванняў у галіне біятэхналогій, аграэкалогіі, генетыкі і селекцыі. "Гэта дае магчымасць старэйшай навучальнай установе быць вядучым вучэбна-метадычным цэнтрам аграрнай навукі ў Беларусі. Упэўнены, што ваш згуртаваны калектыў і ў далейшым зможа паспяхова вырашаць пастаўленыя задачы, сваімі дасягненнямі ўмацоўваць высокі аўтарытэт і прэстыж роднай ВНУ", — падкрэсліў Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім студэнтам, выкладчыкам і супрацоўнікам акадэміі здароўя, шчасця і дабрабыту. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Беларускай дзяржаўнай ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга... |
|