Лукашэнка сустрэўся ў Стамбуле з патрыярхам Варфаламеем
03.10.2010 15:55
—
Новости Политики
|
3 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка, які знаходзіцца ў Турцыі з рабочым візітам, сустрэўся ў Стамбуле з Канстанцінопальскім патрыярхам Варфаламеем. Як паведамляе «Канстанцінопальскі патрыярх Варфаламей сардэчна прывітаў Аляксандра Лукашэнку, — гаворыцца ў паведамленні для прэсы. — Сустрэча праходзіла ў вельмі цёплай і давернай атмасферы». Бакі абмеркавалі ўзаемаадносіны царквы і грамадства. Лукашэнка падрабязна праінфармаваў аб тым, як у Беларусі складваюцца адносіны ўлады з праваслаўнай царквой. «Прэзідэнт распавёў пра міжканфесійную сітуацыю ў Беларусі, а таксама пра ўнікальнасць і прыгажосць беларускай прыроды», — паведамляе Пасля размовы з патрыярхам прэзідэнт наведаў храм, агледзеў хрысціянскія святыні і запаліў свечку. Канстанцінопальская праваслаўная царква з’яўляецца адной з 15 існых у свеце незалежных (памесных) праваслаўных цэркваў. Патрыярх Варфаламей у 2008 годзе быў уключаны часопісам «Тайм» у спіс 100 найбольш уплывовых людзей свету. Шырока вядомы сваёй дзейнасцю па абароне навакольнага асяроддзя. З’яўляецца ініцыятарам правядзення шматлікіх міжнародных экалагічных канферэнцый (напрыклад па праблемах Дуная, у абарону Чорнага мора). Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
і запрасіў яго наведаць Беларусь.
|
|